Мікалай Мікалаевіч Крук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Крук
Дата нараджэння 24 лістапада 1967(1967-11-24) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіка і оптыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (2012)
Навуковае званне
Альма-матар

Мікалай Мікалаевіч Крук (нар. 24 лістапада 1967, п. Юцкі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2012).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1992), Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі (аспірантура, 1995; дактарантура, 2008).

Працаваў у Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі (1992—2013, ведучы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2013, факультэт інфармацыйных тэхналогій, кафедра фізікі, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: оптыка; малекулярная спектраскапія і люмінесцэнцыя; уласцівасці узбуджаных станаў тэтрапірольных злучэнняў; узаемасувязь спектраскапічных характарыстык і кіслотна-асноўных раўнаваг у ядры і на перыферыі тэтрапірольнага макрацыкла; спектральныя і фотафізічныя ўласцівасці каролаў; дэндрымеры з тэтрапірольным ядром; прымяненне тэтрапірольных злучэнняў для стварэння аптычных мультыфункцыянальных сенсараў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дыплом II ступені конкурсу «Сцяпанаўскія чытанні — 2013» НАН Беларусі (2013).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Двухфотонное поглощение и межмолекулярные взаимодействия тетрапиррольных соединений : диссертация на соискание ученой степени доктора физико-математических наук : 01.04.05 : защищена 11.12.2012 : утверждена 27.03.2013 / Крук Николай Николаевич. ― Минск, 2012.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]