Перайсці да зместу

Мікалай Міхайлавіч Гвай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Міхайлавіч Гвай
Нараджэнне 14 мая 1931(1931-05-14) (93 гады)
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Мікалай Міхайлавіч Гвай (нар. 14 мая 1931, в. Парасляны Пружанскага раёна, Брэсцкая вобласць) — дзеяч мясцовага кіравання, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Скончыў Брэсцкі педінстытут. Працаваў у калгасе «Усход», настаўнікам. У 1955—1959 гадах 2-і сакратар Шарашоўскага, а потым 1-ы сакратар Пружанскага райкамаў ЛКСМБ. Пасля заканчэння ў 1963 годзе Мінскай ВПШ працаваў у апараце абласнога камітэта КПБ. З 1966 года 1-ы сакратар Ганцавіцкага РК КПБ, а ў 1977—1985 гадах — Кобрынскага гаркама КПБ. У 1985—1991 гадах старшыня Брэсцкага абласнога савета прафсаюзаў. У 1991—1994 гадах у апараце абласнога Савета народных дэпутатаў. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання.

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі[1].

Зноскі