Мікалай Міхайлавіч Смірноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Мікалай Міхайлавіч Смірноў
руск.: Николай Михайлович Смирнов
Дата нараджэння 22 красавіка 1919(1919-04-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 2000(2000-08-03)[1] (81 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, урач
Навуковая сфера педыятрыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1967)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Мікалай Міхайлавіч Смірно́ў[2] (руск.: Николай Михайлович Смирнов; 22 красавіка 1919 — 3 жніўня 2000 — вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Маскве. У 1941 годзе скончыў 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944—1949 гадах ардынатар Дзіцячай клінікі і аспірант 1-га Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1949—1951 гадах навуковы супрацоўнік Інстытута педыятрыі Акадэміі медыцынскіх навук СССР. У 1951—1956 гадах асістэнт кафедры дзіцячых хвароб 1-га Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1956 года М. М. Смірноў у Віцебскім медыцынскім інстытуце, прафесар кафедры дзіцячых хвароб, у 1956—1972 гадах — яе загадчык. З 1980-х гадоў працаваў у Маскве[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па фізіялогіі і паталогіі кровазвароту, дыхання і стрававання ў дзяцей. Сярод апублікаванага:

  • Изменения сердечно-сосудистой системы у детей в различные периоды пневмонии // Сердечно-сосудистая патология при заболеваниях органов дыхания и ревматизме у детей. — М., 1959.
  • Бронхопневмония у детей раннего возраста. // Инфекционно-аллергические заболевания у детей. — М., 1965.

З 1979 года ўдзельнік Маскоўскага мужчынскага хору ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]