Мікалай Пятровіч Казакоў
Мікалай Пятровіч Казакоў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 13 жніўня 1953 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1991 (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | да 1991 |
Званне | падпалкоўнік |
Часць | 206-ы ашап 26-й паветранай арміі (БВА) |
Узнагароды і званні |
![]() |
Мікала́й Пятро́віч Казако́ў (13 жніўня 1953, Праабражэнне, цяпер у Прыморскім краі Расіі — 11 красавіка 1991, Ружанская пушча, Пружанскі раён Брэсцкай вобласці) — савецкі ваенны лётчык першага класу, падпалкоўнік, удзельнік вайны ў Афганістане.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ваенную службу праходзіў у авіяцыі. Скончыў Качынскую вышэйшую ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1975)[2].
Паспяхова прайшоў усе неабходныя выпрабаванні і паступіў у атрад касманаўтаў, аднак даведаўшыся, што яго авіяцыйны полк накіраваны ў Афганістан, падаў рапарт на адлічэнне дзеля службы ў родным палку. За час знаходжання ў Афганістане Мікалай Казакоў здзейсніў 157 баявых вылетаў, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
За 20-гадовы тэрмін службы засвоіў пілатаванне шасці тыпаў самалётаў: Ан-2, Л-29, Л-39, МіГ-15, МіГ-21 і Су-25. Здзейсніў 3873 палёты агульнай працягласцю 2150 гадзін, дасканала выконваў фігуры вышэйшага пілятажу: гарызантальную бочку, пераварот, пятлю Несцерава.
Гібель
[правіць | правіць зыходнік]11 красавіка 1991 года камандзір 1-й эскадрыллі 206-га асобнага штурмавога авіяпалку 26-й паветранай арміі БВА[3] падпалкоўнік Мікалай Казакоў на сваім летаку Су-25 (бартавы нумар 401) выконваў трэніровачны палёт. Пасля пуску ракет па наземных мэтах на Ружанскім палігоне не спрацавалі супрацьпампажныя сістэмы рухавікоў самалёту. Пілот не катапультаваўся, да апошняга намагаючыся ўратаваць машыну і грамадзянскае насельніцтва. Пераляцеўшы праз вёску Клепачы, аб 11:42 самалёт рухнуў у Ружанскай пушчы за 300 м ад населенага пункта.
Пахаваны на могілках у мястэчку Праабражэнне Прыморскага края (Расія).
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]На месцы гібелі пілота ў Ружанскай пушчы ўсталяваны помнік з хваста самалёта.
У Праабражэнскім імя Мікалая Казакова носіць сярэдняя школа № 10. Штогод 11 красавіка ў Музеі гісторыі Праабражэнскай базы тралавага флоту ладзіцца Дзень памяці Мікалая Казакова.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Маці Марыя Фёдараўна і брат Леанід жывуць у пасёлку Праабражэнскае. Дачка Яўгенія скончыла ваенную акадэмію і працуе ваенным юрыстам.
Зноскі
- ↑ Полёт в вечность, Палёт у вечнасьць — 2021. Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ Лётчик — качинец Казаков Николай Петрович (руск.)(недаступная спасылка). Качинец. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 1 мая 2012.
- ↑ 201-й авиационный полигон «Ружанский» (руск.). Всё о Ружанах. Праверана 30 красавіка 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Наш зямляк і аднакласік(недаступная спасылка) (руск.)