Перайсці да зместу

210-ы авіяцыйны палігон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нарукаўны знак 210-га авіяцыйнага палігона

210-ы авіяцы́йны паліго́н, Ружа́нскі паліго́н — палігон ВПС і войскаў СПА ў Ружанскай пушчы. Займае плошчу болей за 7,5 тысяч га на тэрыторыі Пружанскага, Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў Берэсцкай вобласці. На поўначы абмежаваны вёскамі Ласасін і Шчытна Пружанскага, на поўдні — Міхалкамі Бярозаўскага раёна.

Палігон створаны 1 студзеня 1946 года як 40-ы акруговы авіяцыйны палігон першай катэгорыі. 30 снежня 1956 года перайменаваны ў 75-ы акруговы авіяцыйны палігон другой катэгорыі. 13 лютага 1974 расфарміраваны, асабовы склад і матэрыяльная частка выкарыстаныя для фарміравання 536-га навучальнага авіяцыйнага цэнтру ў складзе 26-й паветранай арміі Беларускай ваеннай акругі. У 1989 цэнтр перафарміраваны ў 210-ы авіяцыйны палігон першай катэгорыі, у лістападзе таго ж года ўзнагароджаны Ганаровай граматай галоўнакамандуючага ВПС СССР і занесены ў Кнігу пашаны ВПС.

1 верасня 1981 года пры падрыхтоўцы да вучэнняў «Захад-81» загінуў капітан Уладзімір Карамзін, камандзір звяна.

11 красавіка 1991 года, знаходзячыся на вучэннях, у Ружанскай пушчы загінуў падпалкоўнік Мікалай Казакоў, камандзір 1-й эскадрыллі 206-га асобнага штурмавога авіяпалка 26-й паветранай арміі БВА.

Прызначаны для баявога прымянення авіяцыйных сродкаў паражэння, тактычнай вывучкі падраздзяленняў войскаў супрацьпаветранай абароны[1]. Прымае армейскія вучэнні, у тым ліку з удзелам расійскіх войскаў[2].

Пры палігоне створаны ваенны гарадок.

Зноскі

  1. Марына Ахрамовіч. Тут служаць сапраўдныя мужчыны. Актуальна. «Раённыя будні» (30 красавіка 2012).
  2. Расійская ваеншчына прыходзіць у Беларусь па просьбе Лукашэнкі. Палітыка. Хартыя-97 (30 красавіка 2012).