Мікалай Пятровіч Кузьміч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Пятровіч Кузьміч
Фатаграфія
Дата нараджэння: 28 лістапада 1950(1950-11-28) (68 гадоў)
Месца нараджэння: в. Патрыкі, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР
Грамадзянства: Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці: ювелір
Вучоба: Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава
Вядомыя працы: копія крыжа Ефрасінні Полацкай (1993 — 1997)
Узнагароды:
Ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Сайт: nikolaikuzmich.by

Мікалай Пятровіч Кузьміч (нар. 28 лістапада 1950, вёска Патрыкі, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць — беларускі мастак-ювелір, аднавіўшы крыж Ефрасінні Полацкай. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Адрадзіў тэхніку старажытна-візантыйскай перагародкавай эмалі XII стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • З 1968 па 1971 гады служыў у арміі на Паўночным флоце
  • З 1978 па 1982 гады учыўся ў Мінскам мастацкам вучылішчы імя А. К. Глебава
  • З 1983 пачаў выставачную дзейнасць
  • У 1987 быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў
  • З 1993 па 1997 працаваў над аднаўленнем Крыжа Еўфрасінні Полацкай. Праект был складаны, крыж аднаўляўся па фотанегатывах і малюнках артэфакта, створанага ў 1161 годзе ювелірам Лазарам Богшам. Мікалай Кузьміч не толькі ўвасобіў выгляд крыжа, але і адрадзіў забытую тэхніку перагародчатай старажытнавізантыйскай эмалі. Амаль пяць гадоў працы ў маскоўскіх і пецярбургскіх музеях, архівах і сваёй майстэрні дазволілі раскрыць сакрэты тэхналогіі яе вырабу.
  • У 1997 атрымаў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» і прэмію «Берасцейская зорка» у намінацыі «Чалавек года». Таксама ў гэтым годзе быў узнагароджаны ордэнам Святога Уладзіміра III ступені
  • У 1998 быў узнагароджаны медалём князя Канстанціна Астрожскага (Польшча), таксама быў названы «Чалавекам XX стагоддзя» Інтэрнацыянальным Біяграфічным цэнтрам (Кембрыдж, Англія)
  • У 2000 атрымаў медаль Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»
  • У 2001 завяршыў працу над стаўратэкай для Крыжа Еўфрасінні Полацкай, атрымаў Патрыяршую грамату «За старанную працу на славу святой царквы»
  • У 2002 быў узнагароджаны ордэнам Крыжа Еўфрасінні Полацкай.
  • У 2003 годзе пачаў працу над аднаўленнем ракі для захавання мошчаў Еўфрасінні Полацкай. Па памерах новая рака подобная на невялікі каўчэг, але толькі серабра на яе выраб спатрэбілася 106 кілаграмаў. Кляновая рама-каркас апрацавана масцікай, абліцавана сярэбранымі пласцінамі і з чатырох бакоў упрыгожана бронзавымі залачонымі барэльефамі. Выявы на іх адпавядаюць архіўнаму апісанню, але адрозніваюцца ад арыгінала, бо адсутнічаюць дакладныя гістарычныя сведчанні і якасныя фотаадлюстраванні. Толькі цэнтральны барэльеф з постаццю Еўфрасінні – дакладная копія першакрыніцы XII стагоддзя. Знешні бок ракі ўпрыгожваюць барэльефы, якія адлюстроўваюць перанясенне мошчаў святой з Іерусаліма ў Кіеў і закладку іх у манастырскай царкве Усяміласцівейшага Спаса. Акантоўваюць раку вінаградная лаза і арнамент з каляровай эмалі. Бакавыя паверхні пакрыты пазалотай. Па верхнему века надмагілля вобраз прападобнай у поўны рост вянчае німб з рубінамі і жамчугамі. У раку ўстаўлена труна, вырабленая з кіпарысавага дрэва ў майстэрні «Мінскрэстаўрацыі».
  • З 2004 па 2010 узначальваў Брэсцкае абласное аддзяленне Беларускага саюза мастакоў
  • У 2007 скончыў працу над ракай для мошчаў Еўфрасінні Полацкай. Быў узнагароджаны ордэнам найпадобнай Еўфрасінні ігуменні Полацкай і атрымаў званне Заслужанага дзеяч мастацтваў Беларусі
  • У 2010 быў узнагароджаны граматамі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і Кіравання культуры Брэсцкага аблвыканкама.
  • 8 кастрычніка 2015 года Мікалай Кузьміч атрымаў Ордэн Францыска Скарыны[1]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У сваёй творчай дзейнасці мастак звяртаецца да стварэння работ пераважна у тэхніцы гарачай эмалі. Творы незвычайна вобразныя і выразныя. Сярод іх – эмаль «Беларуская Атлантыда», серыі «Вежы», «Кветкавы рай», дэкаратыўныя кампазіцыі «Блакітныя сны», «Купалле», «Слуцкія паясы», «Рэгата», «Свята», «Салют», «Бабіна лета», «Мір табе, планета Зямля», «Памяць», «Прастора і час», «Рух». Полацкія матывы, помнікі даўніны, твары беларускіх святых і яркія летнія асацыяцыі – тэмы невялікіх, але экспрэсіўных работ. Мікалай Кузьміч у сваёй творчасці ажыўляе мінулае і стварае гармонію духу і майстэрства. Ён увёў у традыцыйныя тэмы новыя эксперыментальныя матывы, узбагаціў іх сучаснымі прачытаннямі.

Творы знаходзяцца ў музеях, галерэях і прыватных калекцыях Беларусі, у Расійскім музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (Масква), у Германіі (Кобург), муніцыпальным музеі Іспаніі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]