Перайсці да зместу

Мікалай Пятровіч Кухмістровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Пятровіч Кухмістровіч
Ляліва
Ляліва
каралеўскі дваранін[d]
1532 — 1534
мечнік вялікі літоўскі
1539 — 1547
Папярэднік Юрый Мікалаевіч Едка[d]
Пераемнік Шчэнсны Сіруць[d]

Смерць каля 1548[1]
Род Аляхновічы
Бацька Пётр Алехнавіч
Жонка Марына з Лукомскіх[d][2]
Дзеці Мікалай Дарагастайскі і Пётр Мікалаевіч Кухмістровіч[d][2]

Мікалай Пятровіч Кухмістровіч (? — каля 1548) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Паходзіў са шляхецкага роду Аляхновічаў-Кухмістровічаў герба «Ляліва». Нарадзіўся ў сям’і Пятра Алехнавіча.

Каралеўскі дваранін у 1532—1534 гадах, мечнік ВКЛ з 1539 года. У 1547 годзе атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста на 2 гады Чарнобыль, аднак хутка памёр. У 1547 годзе атрымаў дазвол закласці ў сваіх уладаннях г. Дарагастаі.

Меў сыноў Мікалая, Пятра, Яна, Станіслава, Якуба. Мікалай атрымаў пасля бацькі Дарагастаі і даў пачатак роду Дарагастайскіх.

Зноскі