Мечнік вялікі літоўскі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Мечнік ВКЛ)
Вялікі мечнік літоўскі, мечны — дзяржаўная пасада ў ВКЛ (канец 15—18 стагоддзі), створана на ўзор вялікага мечніка кароннага.
На святочных мерапрыемствах нёс наперадзе з левага боку вялікага князя аголены меч, як сімвал вайсковай улады. Пад час пахавання апускаў меч да долу, а ў рукаяць устаўляў свечку. Мечнік кідаў меч перад алтаром, альбо ламаў яго, калі манарх быў апошнім з роду.
Таксама існавалі павятовыя мечнікі.
Вялікія мечнікі літоўскія
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрый Халецкі (1579—1588)
- Ян Халецкі (1589—1615)
- Мікалай Халецкі (1615-1650)
- Юрый Тызенгаўз (1650-1679)
- Шыман Караль Агінскі (1679—1685)
- Мікалай Францішак Агінскі (1685—1695)
- Марцыян Міхал Агінскі (1695—1703)
- Крыштаф Сяніцкі (1703—1707)
- Білевіч (1708—1709)
- Аляксандр Пшаздзецкі (1709—1710)
- Мікалай Фаўстын Радзівіл (1710—1729)
- Юзаф Тадэвуш Агінскі (1729—1730)
- Ігнацы Завіша (1730—1734)
- Януш Аляксандр Сангушка (1735—1750)
- Сымон Сіруць (1750—1752)
- Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку" (1752—1762)
- Андрэй Агінскі (1762—1771)
- Міхал Геранім Радзівіл (1771-1775)
- Геранім Януш Сангушка (1775)
- Аляксандр Асалінскі (1775-1789)
- Міхал Клеафас Агінскі (1789—1793)
Глядзі таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта, «Вялікае Княства Літоўскае»