Перайсці да зместу

Мікалай Дарагастайскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Дарагастайскі
літ.: Mikalojus Dorohostaiskis
польск.: Mikołaj Dorohostajski
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
7-ы Ваявода полацкі
1576 — 1597
Папярэднік Станіслаў Давойна
Пераемнік Андрэй Сапега

Нараджэнне каля 1530
Смерць 28 студзеня 1597(1597-01-28)[1]
Род Дарагастайскія
Бацька Мікалай Пятровіч Кухмістровіч
Маці Марына з Лукомскіх[d]
Жонка Ганна з Войнаў[d][1]
Дзеці Пётр Дарагастайскі, Крыштаф Мікалай Дарагастайскі, Раіна з Дарагастайскіх[d][2] і Марына Дарагастайская[d]
Веравызнанне кальвінізм[1]

Мікалай Дарагастайскі (Аляхновіч; каля 1530 — 28 студзеня 1597) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Паходзіў са шляхецкага роду Дарагастайскіх герба «Ляліва», сын Мікалая Пятровіча Аляхновіча (Кухмістровіча).

Вялікі стольнік літоўскі (з 1566), ваявода полацкі (з 1576); староста ваўкавыскі (з 1576) і лепельскі (з 1577). Быў таксама цівуном гандынскім (з 1566), дзяржаўцам вялёнскім, шарашоўскім (з 1574) і бейсаголаўскім. Прымаў удзел у сойме звычайным 1590/1591 гадоў[3].

Удзельнічаў у рэдагаванні Статута Вялікага Княства Літоўскага (1566), у падрыхтоўцы Люблінскай уніі (1569). Браў удзел у Інфлянцкай вайне (1558—1582), заняў Невель (1580), вызначыўся пры адваёве Полацка, за што Стэфан Баторый прызначыў яго камендантам полацкага замка.

«Попіс войска літоўскага 1567 года» адлюстроўвае наступныя ўладанні Мікалая Дарагастайскага:

«Месяца октебра 13 дня. Пан Миколай Дорогостайский, столник господарский, ставил почту з ыменей своих — з ыменья Ошменского, Войславенского и Жоснянского, в повете Ошменском лежачих, коней сем; з ыменья Новодворского, з ыменья Станковского в повете Менском лежащих, а к тым именьям данники Вирненские, и в Рогачове коней шесть; з ыменья Кортянского в земли Жомойтской коней десеть; з ыменья Гринковского в повете Упицком кони два; з ыменья Покгир в повете Виленском конь один. Всих коней оказал с повинности двацать осм; то есть по гусарску — с тар., древ., пнцр., при.; а особливе по казацку коней осм — з сагай., з рогати.. Всих коней тридцать шесть. Он же ставил драбов осмнадцать з ручни., з мечи, з секирки»[4].

Зноскі

  1. а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 237. — ISBN 978-83-65880-49-9
  2. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 90. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. Seredyka, J. Rozprawy z dziejów XVI i XVII wieku / Jan Seredyka; [Wyższa Szkoła Zarządzania i Bankowości, Jednostka Uczelniana w Poznaniu]. — Poznań: «Forum Naukowe»; Wrocław: «Passat» — Paweł Pietrzyk, 2003. — 311 s.: 1 portr., tab. — S. 174, 178, 221.
  4. Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского/ Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Т.33. — Петроград, 1915. — С.461-462.