Мікалай Пятровіч Ярчак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Пятровіч Ярчак
Дата нараджэння 25 мая 1950(1950-05-25) (73 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці хімік
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1991)
Навуковае званне
Альма-матар

Мікалай Пятровіч Ярча́к (нар. 25 мая 1950, в. Гошчава, Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобл.) — беларускі хімік. Доктар хімічных навук (1991), прафесар (1998).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1971). 3 1971 у Інстытуце арганічнага сінтэзу АН Латвіі. 3 1996 у Брэсцкім універсітэце (загадчык кафедры). 3 2000 дырэктар-арганізатар Аддзела праблем Палесся Нацыянальнай АН Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па тэарэтычнай, арганічнай і медыцынскай хіміі, пытаннях аграхіміі, экалогіі і воднай гаспадаркі, тэорыі кампенсацыі электрычнага поля малекул. Прапанаваў спосаб вызначэння структурных параметраў малекул у вадкім стане і растворы. Сінтэзаваў семікаардынаваныя злучэнні крэмнію, эксперыментальна пацвердзіў існаванне новага тыпу вадароднай сувязі. Распрацаваў безынсектыцыдны спосаб аховы паслёнавых ад каларадаскага жука, экалагічную сістэму ачысткі бытавых сцёкаў.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Элементоорганические производные фурана: Синтез и масс-спектрометрическое исследование 2-карбофункциональных 5-фурилсиланов (у сааўт.) // Журн. общей химии. 1984. Т. 54, вып. 6.
  • Да пытання мадэлявання некаторых глебаўтваральных працэсаў // Прыроднае асяроддзе Палесся: сучасны стан і яго змены: Матэрыялы міжнар. навук. канф. Брэст, 2002. Ч. 1.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Анісовіч В. Ярчак // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.