Мікалай Піліпавіч Шарко
Мікалай Піліпавіч Шарко | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1924 |
Месца нараджэння | вёска Макаўчыцы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць |
Дата смерці | 4 ліпеня 1997 (73 гады) |
Месца смерці | Мінск, Беларусь |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1942—1945 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Мікалай Піліпавіч Шарко (1924—1997) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7e/%D0%9C%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D0%BB%D0%B0_%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%BE%D1%8F_%D0%A1%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D1%82%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%A1%D0%BE%D1%8E%D0%B7%D0%B0_%D0%9D%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%8F_%D0%A8%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%BE.jpg/200px-%D0%9C%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D0%BB%D0%B0_%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%BE%D1%8F_%D0%A1%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D1%82%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%A1%D0%BE%D1%8E%D0%B7%D0%B0_%D0%9D%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%8F_%D0%A8%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%BE.jpg)
Мікалай Шарко нарадзіўся 2 студзеня 1924 года ў вёсцы Макаўчыцы (цяпер — Дзяржынскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння васьмі класаў школы і школы фабрычна-заводскага вучнёўства ў Ленінградзе працаваў на чыгунцы ў Куйбышаўскай вобласці. У ліпені 1942 года Шарко быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1943 годзе ён скончыў 2-е Куйбышаўскае пяхотнае вучылішча. З красавіка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на 3-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах. Да студзеня 1945 года гвардыі капітан Мікалай Шарко камандаваў стралковай ротай 244-га гвардзейскага стралковага палка 82-й гвардзейскай стралковай дывізіі 8-й гвардзейскай арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час Вісла-Одэрскай аперацыі[1].
14 студзеня 1945 года Шарко падняў у атаку сваю ротай і захапіў дзве нямецкія траншэі, узяўшы ў палон 14 салдат праціўніка і захапіўшы больш за 50 кулямётаў. 16 студзеня ў баі за населены пункт Нове-Мяста, калі праціўнік распачаў атаку сіламі 2 БТР, 4 аўтамашын і 60 салдат і афіцэраў, рота Шарко паспяхова адбіла яе. 21 студзеня 1945 года ў баі за населены пункт Глоўна рота Шарко разграміла нямецкую калону, узяўшы ў палон вялікую колькасць салдат і афіцэраў праціўніка[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Мікалай Шарко быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1].
Падчас штурму Берліна Шарко быў цяжка паранены, пазбавіўшыся ногі. Пасля заканчэння вайны ён быў звольнены з шэрагаў Узброеных Сіл. Пражываў у Мінску. Скончыў Рэспубліканскую партшколу пры ЦК КП Беларускай ССР і Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў у ВА «Гарызонт», затым у органах сацыяльнага забеспячэння. З'яўляўся старшынёй Цэнтральнага Праўлення Беларускага таварыства глухіх.
Памёр 4 ліпеня 1997 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны работнік сацыяльнага забеспячэння Беларускай ССР.
- Ганаровы грамадзянін Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
Быў таксама щзнагароджаны:
- ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені
- двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені
- двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга,
- ордэнам Чырвонай Зоркі
- ордэнам «Знак Пашаны»
- шэрагам медалёў[1].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У гонар М. П. Шарко названы Рэспубліканскі палац культуры Грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства глухіх» і вуліца ў Дзяржынску[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Мікалай Піліпавіч Шарко на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- «...Там Беларуси выше всец земля Дзержинщины моей...» Минск, 1999.
- Высоцкий Н. И. Ветераны. Дзержинск, 2010.
- Дзержинск 860 лет / ред. Е. В. Филипчик. Минск, 1984.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
- Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск, 2004.
- Подвиг во имя Родины. Книга 3. Куйбышев, 1975.
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
- Памерлі 4 ліпеня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Капітаны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне