Мікалай Сцяпанавіч Верамей
Мікалай Сцяпанавіч Верамей | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, палітык, публіцыст |
Дата нараджэння | 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 1937 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Сцяпанавіч Верамей (канспіратыўны псеўданім: Пабядзінскі; 1898, в. Кавальцы, Віленская губерня, цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобл. — 22 кастрычніка 1937, Хабараўскі край) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Невельскай настаўніцкай семінарыі. Працаваў настаўнікам на Маладзечаншчыне. У 1919 уступіў у Камуністычную рабочую партыю Польшчы (КРПП); з 1922 член Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі; з 1923 член КПЗБ. У 1922 выехаў на вучобу ў Чэхаславакію; у 1929 скончыў Пражскі электратэхнічны інстытут. Вярнуўся ў Зах. Беларусь. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выбараў у сейм, друкаваў улёткі і іншую нелегальную літаратуру; арганізоўваў беларускія школы. Фактычна знаходзіўся на нелегальным становішчы.
У 1930 перапраўлены ў СССР. У 1930 арганізатар і дырэктар Энергетычнага інстытута ў Мінску. З 1931 у Маскве — у польскай секцыі Камінтэрна. Прозвішча «Пабядзінскі» нададзена вясною 1931 з канспіратыўных меркаванняў.
Арыштаваны ДПУ БССР 16.8.1933 па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра; высланы ў Хабараўскі край (Арцёмаўск), дзе і загінуў. Рэабілітаваны 16.8.1956.
Крыніца
[правіць | правіць зыходнік]- Верамей Мікалай Сцяпанавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Сцяпанавіч Верамей
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі 22 кастрычніка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Хабараўскім краі
- Выпускнікі Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Члены Камуністычнай партыі Польшчы
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра