Мікалай Сцяпанавіч Пятроў
Мікалай Сцяпанавіч Пятроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1986) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Мікалай Сцяпанавіч Пятро́ў[1] (нар. 16 ліпеня 1937, вёска Адамаўка, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1986), прафесар (1989).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1959 годзе. У 1962—1975 гадах працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, у 1975—1987 гадах — у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. З 1987 года намеснік дырэктара Міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі пры Беларускім політэхнічным інстытуце (Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па новых накірунках развіцця тэхнікі, тэхналогіі і эканомікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта), потым — загадчык аддзела.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за ста навуковых артыкулаў, сямі аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы Навуковыя працы па оптыцы і лазернай фізіцы (манаімпульсныя лазеры і лазеры хваляводнага тыпу. Выявіў (разам з Ф.І. Фёдаравым) новы від электрамагнітных хваль. Прадказаў эфект узмацнення святла пры поўным адбіцці ад інверсных асяроддзяў і з'яву гістэрэзіснага адбіцця святла (аптычнай бістабільнасці). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990).
Асноўныя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Новый вид плоских электромагнитных волн в поглощающих кристаллах (разам з Ф.І.Фёдаравым)// Оптика и спектроскопия. – 1963. – Т. 15. – Вып. 6.
- Отражение света от усиливающих и нелинейных сред. – Мн., 1988 (разам з Б.Бойка).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пятроў Мікалай Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 169. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пятроў Мікалай Сцяпанавіч Архівавана 4 лістапада 2018. // Сайт Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна
- Нарадзіліся 16 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім раёне
- Супрацоўнікі ІФ НАНБ
- Выкладчыкі БНТУ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «Вынаходнік СССР»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі-тэарэтыкі СССР
- Фізікі-тэарэтыкі Беларусі