Аляксандр Павел Сапега
Аляксандр Павел Сапега Aleksander Paweł Sapieha | ||
![]() | ||
Надмагілле Аляксандра Паўла Сапегі ў касцёла трынітарыяў у Вільні | ||
Герб «Ліс» | ||
| ||
---|---|---|
1698 — 4 студзеня 1734 | ||
Суправіцель: | Марцыян Дамінік Валовіч (1704 — 1712) | |
Папярэднік: | Ян Кароль Дольскі | |
Пераемнік: | Павел Кароль Сангушка | |
Адукацыя: | ||
Веравызнанне: | каталіцтва | |
Нараджэнне: | 8 верасня 1672 | |
Смерць: | 4 студзеня 1734 (61 год) | |
Род: | Сапегі | |
Бацька: | Казімір Ян Павел Сапега | |
Маці: | Крысціна Барбара Глябовіч | |
Жонка: | Марыя Крысціна дэ Бецюн | |
Дзеці: | Людвіка Марыя, Казімір Леан, Юзаф Станіслаў, Міхал Антоні, Марыя | |
Узнагароды: |
Аляксандр Павел Сапега (8 верасня 1672 — 4 студзеня 1734) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу (Браневе), у 1685—1689 у Парыжы. Чашнік ВКЛ у 1692, маршалак дворны ў 1692—1698, маршалак вялікі ў 1698—1703, 1705—1708 і з 1713. Удзельнічаў у Алькеніцкай бітве 1700, у час Паўночнай вайны 1700—1721 стаў на бок шведаў, караля Станіслава Ляшчынскага, які таксама даў яму пасаду вялікага маршалка (1705—1708). Пасля аднаўлення ўлады Аўгуста II у 1709 у апазіцыі да яго. Валодаў Друяй, Іказню, Сапежынам, Дуброўнам і іншымі маёнткамі.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Быў малодшым сынам Казіміра Яна Сапегі і яго першай жонкі Крысціны Барбары Глябовіч. Меў братоў Ежы Станіслава і Міхала Францішка. Ажаніўся ў 1691 з Марыяй Крысцінай дэ Бецюн (Marie Christine Catherine de Béthune-Chabris, 1677—1721), меў з ёй дзяцей:
- Людвіку Марыю (1695—1768), якая выйшла першы раз за графа Аляксандра Дамініка Веляпольскага, а пасля яго смерці за літоўскага падстолія Антонія Міхала Патоцкага;
- Казіміра Леана (1697—1738), генерала літоўскай артылерыі;
- Юзафа Станіслава (1708—1754), біскупа-каад'ютара віленскага;
- Міхала Антонія (1711—1760), літоўскага падканцлера;
- Марыю.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Анатоль Грыцкевіч, Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2006. – 792 с.: іл. С. 549. ISBN 985-11-0315-2, ISBN 985-11-0378-0 (т. 2)
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
|