Базіліка Святога Крыжа (Варшава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Базіліка
Базіліка Святога Крыжа
Bazylika Świętego Krzyża
Базіліка Святога Крыжа ў Варшаве
Базіліка Святога Крыжа ў Варшаве
52°14′19″ пн. ш. 21°01′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Варшава
Канфесія Каталіцтва
Епархія Варшаўская архідыяцэзія
Ордэнская прыналежнасць Ксяндзы-місіянеры
Тып будынка Малая базіліка
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Юзаф Шыман Белота
Дата заснавання 1757
Будаўніцтва 16791696 гады
Асноўныя даты

заканчэнне будаўніцтва

19391945знішчаная
Рэліквіі і святыні абраз св. Іуды Тадэя
Статус ахоўваецца дзяржавай (1 ліпеня 1965)[1]
Матэрыял цэгла
Сайт swkrzyz.waw.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Крыжа (польск.: Kościół Świętego Krzyża) — рымска-каталіцкая царква ў Варшаве (Польшча). Знаходзіцца ў Сяродмесці па вул. Кракаўскае прадмесце, 3. Належыць ордэну ксяндзоў-місіянераў Святога Вінсента з Поля.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Эпітафія Фрэдэрыка Шапена аўтарства Леанарда Марконі
Статуя Хрыста з крыжам паводле праекта Анджэя Прушынскага перад уваходам

Пад 1510 годам на гэтым месцы згаданая капліца пад тытулам Святога Крыжа.

У 1525 пабудаваны драўляны касцёл — філіял калегіяты Св. Яна. У 1615 перабудаваны, у 1653 перададзены ордэну ксяндзоў-місіянераў і стаў цэнтральным храмам ордэна ў Польшчы. Касцёл стаў адным з галоўных храмаў паўднёвага прадмесця Варшавы, хоць напачатку нават не ўваходзіў у яе межы. Аднак ужо праз тры гады Варшава была захоплена шведскімі войскамі ў час «Патопа», а касцёл зруйнаваны. За Янам III Сабескім было вырашана ўзвесці святыню зноў[2]. Сучасны будынак паўстаў у 1679—1696 гадах у барочным стылі паводле праекта надворнага каралеўскага архітэктара Юзафа Шымана Белота. 14 кастрычніка 1696 года прымас Міхал Стэфан Радзяёўскі асвяціў касцёл.

У 1725—1737 былі ўзведзены вежы, накрытыя познебарочнымі банямі, аўтарства Юзафа Фантаны. Яго сын Якуб запраектаваў фасады (1756).

На Ражство 1881 года ў касцёле адбылася паніка, выкліканая чуткамі пра пажар, якія, аднак, не пацвердзіліся. У цісканіне загінулі 29 чалавек. У гэтым здарэнні былі абвінавачаны яўрэі, з-за чаго пачаўся пагром[3].

У 1889 была рэканструявана лесвіца перад галоўным уваходам і пастаўленая статуя Хрыста з крыжам.

У першыя ж дні Другой сусветнай вайны святыня былі знішчаная. Страчаныя між іншых абразы «Боская вячэра» Францішка Смуглевіча і «Укрыжаванне» Ежы Сямігіноўскага. Падчас Варшаўскага паўстання 6 верасня 1944 нацысты загналі ў святыню дзве самаходныя міны, якія зруйнавалі фасады касцёла, знішчылі скляпенні над ніжнім касцёлам, Вялікі алтар, алтары Св. Роха і Св. Вінсента з Поля.

У 1945–1953 святыня адноўленая паводле спрошчанага праекта архітэктара Збароўскага. Інтэр'ер быў рэканструяваны без барочных паліхромных роспісаў і фрэсак. У 1960—1972 рэканструяваны галоўны алтар.

У 2002 годзе Папа Ян Павел II павысіў касцёл Св. Крыжа да ўзроўню малой базілікі.

У калонах храму пахаваныя урны з сэрцамі Фрыдэрыка Шапена і Уладзіслава Рэйманта. У храме таксама маюцца эпітафіі Баляслава Пруса, Ігнацыя Юзафа Крашэўскага, Баляслава Масціцкага, Уладзіслава Сікорскага і Юльюша Славацкага.

Зноскі

  1. Rejestr zabytków nieruchomych m. st. Warszawy (польск.) (pdf). Праверана 23 студзеня 2010.(недаступная спасылка)
  2. Historia (польск.)(недаступная спасылка). swkrzyz.pl (20 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2007. Праверана 21 лістапада 2015.
  3. Brian Porter. When Nationalism Began to Hate. — Oxford University Press, 2002. — С. 162. — ISBN 0-19-513146-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]