Мікалай Трафімавіч Бяспалаў
Мікалай Трафімавіч Бяспалаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 мая 1979 (50 гадоў) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Мікалай Трафімавіч Бяспалаў (31 кастрычніка 1928, в. Церабаў, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць — 9 мая 1979) — беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, кампазітар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1963).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1961 годзе Гомельскае музычнае вучылішча. З 1948 года кіраўнік самадзейных харавых калектываў, у тым ліку з 1970 Гомельскага народнага хору Палаца культуры вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання, які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў высокага выканальніцкага майстэрства. З 1964 года старэйшы метадыст Гомельскай абласнога Дома народнай творчасці, у 1967—1970 гадах хормайстар Палаца культуры вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш».
Аўтар шматлікіх песень, сярод якіх найболей вядомы «Сабралiся хлебаробы», «З сябрам», «Вецер веяў», «Край мый родныя» і апрацовак беларускіх народных песень, у тым ліку «Вой, ды прадай, бабуля, бычка», «Галубачка», «А я ў печы не палiла», «Цьмяны вечар», «Адзiн месяц узыходзiць, а другi заходзiць», «Бочачка» і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бяспалаў Мiкалай Трафiмавiч // Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва Беларусi: У 5-i т. Т. 1. / Рэдкал.: I. П. Шамякiн (гал. рэд.) i iнш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 552.
- Новікава, К. Жыццё прысвечана песням / К. Новікава // Гомельская праўда. — 1978. — 1 снежня.
- Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 179.