Перайсці да зместу

Мікалай Фаміч Красінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Фаміч Красінскі
Дата нараджэння 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 1938(1938-11-23)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральны дзеяч
Тэатр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Фаміч Красінскі (1891, Вілейка, Віленская губерня, цяпер Мінская вобласць — 23 лістапада 1938) — беларускі тэатральны дзеяч, удзельнік хрысціянскага руху.

Паходзіў са шляхецкай сям’і. Скончыў 1-ю гімназію ў Вільні, у 1915 годзе юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта.

З 1920 жыў у Вільні. Працаваў настаўнікам і інспектарам у Віленскай духоўнай праваслаўнай семінарыі. Адначасова знаходзіўся на службе ў праваслаўнай духоўнай семінарыі. У асяроддзі віленскіх беларускіх дзеячаў празваны «архімандрытам». У 1922—24 гадах выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з кіраўнікоў і арганізатараў «Беларускай драматычнай майстроўні», дзе ў 1922 годзе паставіў спектаклі «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі і «Лес шуміць» паводле У. Караленкі.

Прэзідыум Мастацкай секцыі Інбелкульта. 1926. Злева направа: сядзяць К. С. Серада, Юльян Дрэйзін, Язэп Дыла, Антон Грыневіч, Мікалай Шчакаціхін, стаяць Мікалай Красінскі, Паўліна Мядзёлка, Вячаслаў Селях, Фларыян Ждановіч.

У 1923 годзе эміграваў у БССР. Працаваў у Наркамаце асветы БССР. З 1925 года намеснік старшыні секцыі мастацтва і старшыня тэатральнай секцыі Інбелкульта. У 1926—1928 гадах дырэктар БДТ-2; з 1928 — вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея. Пісаў аб праблемах культуры ў Зах. Беларусі (у тым ліку ў зборніку «Беларускае мастацтва»).

Арыштаваны ДПУ БССР 14.3.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». На 5 гадоў высланы ў Шадрынск. У 1935 годзе пераехаў у Сарапул. Другі раз арыштаваны 12.6.1938 года. «Тройкай» НКУС Туркменскай ССР 30.10.1938 года прысуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1960 годзе.

Зноскі

  • Мікалай Фаміч Красінскі // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 1. — С.538