Мікалай Юр’евіч Глябовіч
Мікалай Юр’евіч Глябовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Храптовіч | ||||||
Пераемнік | Ян Янавіч Забярэзінскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XV стагоддзе | ||||||
Смерць | 1514 ці не раней за 18 лістапада 1513 і не пазней за студзень 1514 | ||||||
Род | Глябовічы | ||||||
Бацька | Юрый Глябовіч |
Мікалай Глябовіч герба «Ляліва» (пам. 1514) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, староста дарагічынскі і слонімскі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў сынам Юрыя Глябовіча, старосты смаленскага і невядомай маці.
У часы літоўска-маскоўскай вайны ў 1500 годзе Глябовіч змагаўся пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага і належаў да так званых пярэдніх атрадаў, якія разам з атрадамі смаленскага старосты Станіслава Кішкі супрацьстаялі галоўнай арміі Івана III, якая падступіла да Смаленска. Прайграўшы бітву пры Ведрашы, Глябовіч разам з Астрожскім і іншымі рыцарамі Літвы патрапілі ў палон, у якім ён, хутчэй за ўсё, заставаўся да 1511 года. Пакінуў яго адным з апошніх. Верагодна, што на такі доўгі перыяд палону паўплывала вельмі негатыўнае стаўленне Васіля III да бацькі Мікалая, Юрыя Глябовіча, ваяводы смаленскага, вядомага камандуючага на літоўска-маскоўскай мяжы.
Вярнуўшыся ў Літву, Глябовіч быў прызначаны старостам Дарагічына і Слоніма, а таксама маршалкам земскім.
У 1513 годзе Глябовіч і яго бацька прынялі ўдзел у адбіцці аблогі Смаленска. У гэты перыяд ён прадаў ільвіную долю сваёй сямейнай маёмасці і меў вялізарныя даўгі з-за ваенных трат. Пра гэта сведчыць той факт, што нават пасля яго смерці купцы з Варшавы запатрабавалі свае даўгі. Глябовіч памёр у 1514 годзе ад ран, якія атрымаў, верагодна, падчас аблогі Смаленска.