Мікашэвіцкі канал
Выгляд
| Мікашэвіцкі канал | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 7 км |
| Максімальная глыбіня | 1,6 м |
| Вадацёк | |
| Уваход | |
| · Месцазнаходжанне | рачны порт Мікашэвічы |
| · Каардынаты | 52°12′06″ пн. ш. 27°23′28″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Прыпяць |
| · Каардынаты | 52°09′28″ пн. ш. 27°20′58″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | Беларусь |
| Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Мікашэ́віцкі канал[1][2] — суднаходны канал ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.
Даўжыня канала складае 7 км. Найбольшая глыбіня 1,6[3] м, шырыня — 30[3] м. Канал пабудаваны ў 1974—1978 гадах, рэканструяваны ў 1979—1980. Пракладзены па забалочанай левабярэжнай пойме ракі Прыпяць. Злучае Прыпяць з рачным портам Мікашэвічы і выкарыстоўваецца ў мэтах вывазу прадукцыі з Мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт».
У водах канала нерастуе судак.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2000.
- ↑ Сустракаецца назва Гранітны
- ↑ а б Сайт РУЭБП «Днепрабугводшлях»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 6 ліпеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мікашэвіцкі канал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 353. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- МІКАШЭВІЦКІ на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»
- Сайт РУЭБП «Днепрабугводшлях» Архівавана 23 верасня 2020.