Мікоз
Mycosis | ||
---|---|---|
Дзіця з шолудзямі на скуры валасістай часткі галавы (Індыя) | ||
МКХ-10 | B35.-B49. | |
МКХ-9 | 110-118.99 | |
DiseasesDB | 28821 | |
MeSH | D009181 |
Мікоз (грэч.: μύκης — грыб) — грыбковая інфекцыя лёгкіх і скуры жывёлаў і чалавека, што выклікаецца ўдыханнем і пранікненнем у скуру грыбковых спораў. Найчасцей пашкоджвае скуру і пазногці пальцаў ступняў і кісцяў, таксама скуру тулава, валасістую частку галавы. Прыводзіць да такіх ускладненняў, як экзэма, алергія, гнойная інфекцыя, рожыстае(англ.) бел. запаленне.
Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]
Прадухіленню хваробы спрыяюць:
- штодзённае мыццё ног цёплай вадой з мылам;
- выціранне да суха ног між пальцамі пасля душа;
- рэгулярнае ачышчэнне мыйнымі сродкамі дывановых пакрыццяў, падлогі, ваннай, манікюрных нажніцаў і педыкюрных прылад, губак, мачалак;
- нанясенне процігрыбковага крэму, мазі ў гарачы час года;
- адначаснае лячэнне з хворымі сваякамі дзеля ўнікнення паўторнага заражэння;
- хаджэнне абутым у лазні, басейне і спартзале;
- душ з мачалкай і мылам пасля пляжа.
Прычыны[правіць | правіць зыходнік]
Заражэнню грыбком спрыяюць цяпло і вільгаць у месцах агульнага карыстання (басейн, душавы пакой, лазня, пляж, спартыўная зала), працяглае нашэнне цеснага, нязручнага, невентыляванага абутку, сваякі з захворваннем, дэфармацыя ступняў, парушэнне кровазвароту ў сасудах ног, цукровы дыябет, вузкія міжпальцавыя прамежкі, павышаная патлівасць скуры, мікратраўмы.
Праявы[правіць | правіць зыходнік]
Напачатку праяўляецца праз пачырваненне, запаленне, сверб скуры. Потым з'яўляюцца пухіркі, якія лопаюцца, ператвараюцца ў эрозіі і трэшчынкі. Пасля іх загойвання назіраецца лушчэнне скуры. Скура становіцца сухой з прыкметнымі раўчукамі. Утвараюцца трэшчыны, адбываецца патаўшчэнне скуры.
Аб грыбковым парушэнні пазногцевых пласцінак сведчыць памутненне, станчэнне, патаўшчэнне пазногцяў, з'яўленне на іх палос і плямаў[1].
Зноскі
- ↑ Вольга Шаўко. У грыбковых інфекцый пазногцяў хуткага лячэння няма // Звязда : Газета. — 2 ліпеня 2008. — № 122 (26235). — ISSN 1990-763x.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Мікоз на Вікісховішчы |
---|
![]() |
Гэта пачатак артыкула па мікалогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
![]() |
Гэта пачатак артыкула па інфекцыйным захворванням. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |