Мікола Грышан
Мікола Грышан | |
---|---|
Род дзейнасці | паэт |
Дата нараджэння | 12 лютага 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 2017 (84 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
Мікола (Мікалай Паўлавіч) Грышан (12 снежня 1933, Чэрніхава, Баранавіцкі павет, Польская Рэспубліка — 22 верасня 2017, Мінск, Беларусь) — беларускі грамадскі дзеяч, паэт, публіцыст[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 снежня 1933 года ў вёсцы Чэрніхава Баранавіцкага павету Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці). У Баранавічах скончыў сярэднюю школу і настаўніцкі інстытут.
Першы друкаваны верш з’явіўся ў «Баранавіцкай газеце» ў 1942 годзе. 3 1950 года пачалося супрацоўніцтва са многімі газетамі. Вершы друкаваў у Дзятлаўскай раённай газеце «Перамога», «Настаўніцкай газеце», «Беластоцкай газеце», тыднёвіку «Ніва».
У 1960 годзе скончыў педінстытут імя Янкі Купалы ў Гродне.
3 1952 па 1993 гады працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Са з’яўленнем Беларускага Народнага Фронту стаў яго актыўным удзельнікам і дзеячом. На пачатку 1990-х гадоў займаўся пошукамі звестак пра рэпрэсаванага беларускага паэта Віталя Губарэвіча, удзельніка Саюза вызвалення Беларусі, а таксама напісаў і прысвяціў яму свой верш. У 1999 годзе далучыўся да Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ.
У лютым 2013 года ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Імя ў літаратурным жыцці Дзятлаўшчыны: Мікола Грышан», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Міколы Грышана[2].
Пасля выхаду на пенсію жыў у Дзятлаве, а апошнія гады — у дачкі ў Мінску. Быў старшынёй Дзятлаўскай раённай арганізацыі «ТБМ імя Ф. Скарыны». Памёр 22 верасня 2017 года.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- З прычыны смерці Міколы Грышана старшыня БНФ Зянон Пазняк напісаў: «У памяці сяброў ён застаўся добрым разумным чалавекам, гарачым прыхільнікам Адраджэння Беларусі. На такіх людзях трымаецца традыцыя і добрае наша жыццё. Вечная памяць»[3].
- У лютым 2018 года ў Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася літаратурная сустрэча, якую наладзілі Гарадзенскае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў, Дзятлаўская суполка ТБМ і супрацоўнікі музею з нагоды 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Грышана. Прысутныя калегі, краязнаўцы, педагогі і вучні мясцовай школы дзяліліся цёплымі ўспамінамі пра Мікалая Грышана, чыталі свае і ягоныя вершы з адзінага выдадзенага паэтычнага зборніка «Вернасць»[4].
Зноскі
- ↑ http://www.dyatlovo.info/content/gryshan-m-kola Архівавана 11 жніўня 2019. Біяграфія Міколы Грышана
- ↑ http://www.libdyatlovo.grodno.by/imya-u-litaraturnyim-zhyitstsi-dzyatlaushchyi/ Архівавана 11 жніўня 2019. «Імя ў літаратурным жыцці Дзятлаўшчыны: Мікола Грышан»
- ↑ http://www.bielarus.net/archives/2017/09/24/4899 Беларуская Салідарнасць. Мікола Грышан (1933—2017)
- ↑ http://museum.dzyatlava.by/2018/02/24/2761/ Архівавана 11 жніўня 2019. Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей. Юбілей паэта Міколы Грышана
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім павеце
- Памерлі 22 верасня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Баранавіцкага настаўніцкага інстытута
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Члены Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ
- Члены Таварыства беларускай мовы
- Беларускамоўныя паэты
- Паэты Беларусі
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
- Педагогі Беларусі
- Члены Беларускага народнага фронту