Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ
Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ | |
---|---|
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ | |
![]() | |
Лідар | Зянон Пазняк |
Дата заснавання | 1999 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалогія | кансерватызм |
Колькасць членаў | 3500 |
Дэвіз | «Жыве Беларусь!» |
Сайт | narodnaja-partyja.org |
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ — палітычная партыя ў Беларусі, якая грунтуецца на ідэалогіі беларускага Адраджэння і народна-кансэрватыўных каштоўнасцях беларускай палітычнай культуры, ажыццяўляе сваю палітычную праграму шляхам прапаганды ідэй і ўдзелу ў фармаванні канстутыцыйных органаў дзяржаўнай улады Беларусі. На працягу свайго існавання партыя знаходзіцца ў жорсткай апазіцыі да дзеючай улады на Беларусі, крытычна ставіцца да іншых апазіцыйных партый.
Вышэйшы орган партыі — З’езд, паміж з’ездамі працуе Сойм. Старшыня партыі — Зянон Пазняк.
КХП-БНФ дагэтуль прынцыпова байкатуе ўсе выбары, абвешчаныя рэжымам Лукашэнкі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
17 мая 1999 г. З. Пазняк выступіў з рэзкай крытыкай дзейнасці старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктара Ганчара і самога ЦВК. Іншыя лідары — Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Юрый Хадыка — фактычна дыстанцыяваліся ад выказванняў свайго паплечніка па партыі. Узніклы крызіс скончыўся расколам партыі на дзве структуры — Кансерватыўна-хрысціянскую партыю — БНФ і партыю БНФ. 13 верасня Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала партыю.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. КХП-БНФ заяўляла аб падтрымцы адзінага кандыдата ад апазіцыі, але 18 лютага 2001 г. Соймавая канферэнцыя партыі вылучыла З. Пазняка ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Паводле звестак выбарчых штабоў, ініцыятыўная група З. Пазняка сабрала 104 600 подпісаў, але частка іх згубілася з-за таго, што подпісы рэгістравалі ў раёнах, дзе яны былі сабраныя, а не па месцы жыхарства іх уладальнікаў. У выніку ЦВК зарэгістравала толькі 75 818 подпісаў[1], а З. Пазняк заклікаў сваіх прыхільнікаў нікога не падтрымліваць.
Штогадова сябры партыі ладзяць мемарыяльнае мерапрыемства «Ігуменскі шлях» пад г. Чэрвень.
Мэты[правіць | правіць зыходнік]
Галоўная мэта партыі — усталяваньне дэмакратычнага грамадства і пабудова моцнай беларускай дзяржавы.
Выбары[правіць | правіць зыходнік]
Усе парламенцкія выбары з моманту ўтварэння байкатаваліся партыяй.
Зноскі
- ↑ http://rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Archive-Elections-PRB2001-Soob3.pdf Архівавана 9 снежня 2017. Сообщение об итогах выдвижения гражданами Республики Беларусь кандидатов в Президенты Республики Беларусь(по результатам заседания Центральной комиссии 8 августа 2001 года)