Баранавіцкі настаўніцкі інстытут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баранавіцкі настаўніцкі інстытут
Заснаваны 1 студзеня 1940

Баранавіцкі настаўніцкі інстытут — дзяржаўная навучальная ўстанова падрыхтоўкі педагагічных кадраў у Баранавічах. Рыхтаваў настаўнікаў рускай і беларускай мовы, фізікі, матэматыкі і геаграфіі для сямігадовых школ.

Згодна дадзеным, прысвечаным гісторыі горада, пачатак дзейнасці гэтай установы адукацыі звязаны з «пастановай ЦК КП(б)Б „Аб мерапрыемствах па арганізацыі народнай адукацыі ў Заходніх абласцях БССР“, у адным з пунктаў якой было сказана: „стварыць 1 студзеня 1940 г. педагагічныя інстытуты ў г.г. Пінску, Беластоку, Баранавічах, Гродне…“ Прыём заяваў у Баранавіцкі настаўніцкі інстытут (на 120 месцаў) пачаўся з 15 студзеня 1940 г. Уступныя экзамены праходзілі з 25 студзеня па 15 лютага, а заняткі пачаліся ўжо ў сакавіку. У інстытуце, які знаходзіўся па вул. Пралетарскай, 121 (цяпер вул. Горкага) вялася падрыхтоўка выкладчыкаў рускай і беларускай мовы, фізікі, матэматыкі і геаграфіі[1]». Паводле дадзеных Баранавіцкага краязнаўчага музея, пасля перапынку ў працы падчас Вялікай Айчыннай вайны Інстытут аднавіў сваю дзейнасць ў 1944 г. і правёў дадатковы набор 100 настаўнікаў шасцімесячныя курсы[2].

Зачынены падчас узбуйнення педагагічных вышэйшых навучальных устаноў.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Таісія Уладзіміраўна Шчарбакова (вып. 1953 г.), настаўніца беларускай мовы, узнагарожданая граматай Мінадукацыі БССР (1980 г.)[3].
  • Раіса Тафільеўна Дзялідка (вып. 1952 г.), настаўніца матэматыкі, узнагароджана ганаровай граматай Мінадукацыі БССР (1980 г.)[4].

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Згодна: История г. Барановичи от первого упоминания до Второй мировой войны (1706—1941 гг.) Архівавана 21 лютага 2018. // БарТранс
  2. Ирина Карчевская ИЗ ИСТОРИИ: КОГДА В БАРАНОВИЧАХ ВПЕРВЫЕ ПРОЗВУЧАЛ ПЕРВЫЙ ЗВОНОК НА УРОК? Архівавана 23 красавіка 2018. // Наш край
  3. Педагогические династии нашей школы: Евсейчик Архівавана 1 кастрычніка 2020. // Сайт СШ № 10 г. Барановичи
  4. http://gorodistche.baranovichi.edu.by/be/main.aspx?guid=23261 Архівавана 26 ліпеня 2021. ДЕЛИДКО РАИСА ТАФИЛЬЕВНА] // Сайт Гарадзішчанскай СШ імя Скіпара

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]