Мікола і Стэфан (бронзавы абразок)
Выгляд
Мікола і Стэфан — бронзавы абразок, знойдзены пры раскопках гарадзішча XI ст. на р. Менцы ў наваколлі Мінска.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Мікола і Стэфан выкананы ў рост. Над імі — паясная выява Спаса Эмануіла з распрасцёртымі рукамі. Мікола ў епіскапскім адзенні з Евангеллем у левай руцэ, Стэфан у дыяканскім адзенні з кадзілам у правай руцэ. Мадэліроўка твараў сакавітая, пластычная. Фігуры з вялікімі галовамі і некалькі паменшанымі тулавамі. Бронзавы абразок, відаць, быў прататыпам каменнага з Мінскага замчышча[1].
Зноскі
- ↑ Штыхов Г. В. Города Полоцкой земли (IX-XIII вв.) (руск.). — Мн.: Наука и техника, 1978. — 160 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.