Менка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Менка
Вусце Пціч, левы прыток Прыпяці

Менка, Мена, Мень — колішняя рака, цяпер ручай у Беларусі, правы прыток Пцічы (басейн Дняпра).

Назва ракі Менка мае, верагодна, балтамоўную этымалогію, бо да прыходу славян на Міншчыне жылі балцкія плямёны, блізкароднасныя продкам сучасных літоўцаў і латышоў. Так, у сучаснай літоўскай мове слова «menkas» азначае «мелкая».

Цяпер рака амаль перасохла, а ў дакументах XVI ст. адзначаецца як рака.

За 2 км ад вусця Менкі, дзе ў яе ўпадаў ручай Дунай, знаходзяцца гарадзішча (гл. Строчыцкае гарадзішча) і рэшткі некалькіх вялікіх селішчаў вакол яго. Некаторыя археолагі мяркуюць, што тут у ІXX ст. размяшчаўся Менск, перанесены ў XI ст. на цяперашняе месца.[1]

Зноскі

  1. Бабкова В. У. Менска (Мена, Мень) // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — С. 21

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1