Мікольскі сабор (Мажайск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Нова-Мікольскі сабор
Никольский собор
55°30′33″ пн. ш. 36°00′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Мажайск
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Мажайская епархія
Благачынне Мажайскае благачынне 
Архітэктурны стыль Руская псеўдаготыка
Архітэктар А. М. Бакараў
Дата заснавання 1770-я
Будаўніцтва 18021814 гады
Рэліквіі і святыні Разная ікона Мікалая Мажайскага XIV ст. (цяпер у Траццякоўскай галерэі)
Статус
Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 5010267005аб'ект № 5010267005
Стан Дзейнічае
Сайт mozhaisk-nicola.cerkov.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нова-Мікольскі сабор — праваслаўны храм у горадзе Мажайску Маскоўскай вобласці. Размешчаны на тэрыторыі Мажайскага крамля[ru]. Высокі будынак у псеўдагатычным стылі (руская готыка), які стаіць на высокім крамлёўскім узгорку, відзён здалёк на пад’ездах да горада з заходняга боку па Старой Смаленскай дарозе[ru] (цяпер — Барадзінская вуліца).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мікола Мажайскі[ru]. XIV ст. Траццякоўская галерэя.

Сабор быў пастаўлен на месцы Мікольскай брамы Мажайскага крамля (XIV ст.) і часткова ўключыў у сябе яе сцены. Будаўніцтва сабора працягвалася з 1802 па 1814. Праект храма распрацаваў маскоўскі архітэктар, вучань Мацвея Казакова Аляксей Бакараў[ru][1][2].

Да 1919 года ў саборы знаходзіліся мошчы прападобнага Сергія Раданежскага, дабравернага князя Уладзіміра, свяшчэннамучаніка Макарыя[ru], прападобнага Лаўрэнція заточніка, велікамучаніцы Варвары, прападобнага Міхаіла Стадскага і Нікана Сухога. Пазней мошчы бясследна зніклі[3].

У красавіку — маі 1922 года з сабора былі канфіскаваны дзве звяздзіцы[ru] з каштоўнымі камянямі; пацір з абразкамі і каштоўнцымі камянямі; два ўбрусы[ru] Багародзіцы, усыпаныя каштоўнымі камянямі і брыльянтамі; рыза і мітра з іконы Міколы Мажайскага[ru]; сем залатых крыжоў і жэтон Пятра I. Прадметы зніклі бясследна[3].

Аднак у лістападзе 1925 года мажайскі краязнавец Н. І. Власьеў у сваіх сшытках падрабязна апісваў рызу Міколы Мажайскага і зрабіў паметку «ныне цела, и по словам А. П. Хотулева и Н. П. Виноградова хранится в Кремле в Оружейной палате»[3].

У 1932 годзе была знесена чыгунная агароджа каля схіла ўзгорка, якую можна ўбачыць на фотаздымках Пракудзіна-Горскага 1911 года[3].

У 1933 годзе сабор быў закрыт. Пасля Вялікай Айчыннай вайны моцна пашкоджаны сабор быў адноўлен без купальнай ратонды над цэнтральнай часткаю. Пасле рэстаўрацыі ў 1960-х гадах у ім размясцілася трыкатажная фабрыка, і толькі ў 1980-х гадах яго разам з іншымі будынкамі на крамлёўскім узгорку перадалі ў распараджэнне Дзяржаўнага Барадзінскага ваенна-гістарычнага музея[ru]. С 1994 года в соборе возобновились богослужения[4].

14 красавіка 2013 года адбылося спаўзанне грунту на заходнім схіле. У дзень апоўзня з сабора ўпала ляпніна, і з вугла, бліжэйшага да апоўзня, выпалі цагліны[5].

У пачатку лістапада 2014 года завяршыліся аднаўленчыя работы[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Московская энциклопедия / С. О. Шмидт. — М.: Издат. центр «Москвоведение», 2007. — Т. I. Кн. 1. — С. 116—117. — 639 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-5-903633-01-2.
  2. Бакарев В. А. Где найдёшь Москву другую?. — М.: Контакт-Культура, 2012. — С. 6—9. — 960 с. — ISBN 978-5-903406-32-6.
  3. а б в г Голиков В. М. Антицерковная политика в Можайском районе в 1917-1941 годах // Макариевские чтения. — 2014. — № 21. — С. 487—511.
  4. Из истории Ново-Никольского собора
  5. Оползни заставили жителей Можайска пожалеть, что Наполеон не забрал с собой Никольский собор.
  6. Завершились работы по укреплению склона под Никольским собором в Можайске Архівавана 7 лістапада 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]