Мацвей Фёдаравіч Казакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мацвей Фёдаравіч Казакоў
Дата нараджэння 1738[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка (6 лістапада) 1812[1][3][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Масква, Каломна
Архітэктурны стыль класіцызм, псеўдаготыка
Найважнейшыя пабудовы Сенацкі палац у Крамлі, Пятроўскі пуцявы палац, Вялікі Царыцынскі палац
Уплыў Dmitry Ukhtomsky[d]
Уплыў на Ivan Vasil'evič Egotov[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мацвей Фёдаравіч Казакоў (1738[4]—1812) — рускі архітэктар, які ў гады кіравання Кацярыны II перабудаваў цэнтр Масквы ў паладыянскім стылі[5]. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў рускай псеўдаготыкі. Распрацоўшчык праектаў тыпавой забудовы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мацвей Казакоў нарадзіўся ў 1738 годзе ў Маскве, у сям'і падканцылярыста Галоўнага камісарыята Фёдара Казакова — выхадца з прыгонных. Сям'я Казаковых жыла каля Крамля, у раёне Баравіцкага моста. У 1749-м ці пачатку 1750-га года памёр бацька Казакова. Маці, Фядосся Сямёнаўна, вырашыла аддаць сына ў архітэктурную школу вядомага дойліда Д. В. Ухтомскага[6]; у сакавіку 1751 года Казакоў стаў вучнем у школе Ухтомскага і прабыў у ёй да 1760 года. З 1768 г. працаваў пад кіраўніцтвам В. І. Бажэнава ў Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтва; у прыватнасці, у 1768—1773 гг. ён удзельнічаў у стварэнні Вялікага Крамлёўскага палаца, а ў 1775 г. — у афармленні святочных забаўляльных павільёнаў на Хадынскім поле. У 1775 годзе Казакоў атрымаў званне архітэктара.

Калі Бажэнаў па заданні Кацярыны II прыступіў у канцы 1760-х гадоў да рэалізацыі праекта рэканструкцыі Крамля, які прадугледжваў стварэнне на Баравіцкім узгорку грандыёзнага грамадскага цэнтра — «форума вялікай імперыі»; для расчысткі ўзгорка была знесена частка звернутага да Масквы-ракі ўчастку Крамлёўскай сцяны з шасцю вежамі. Падчас зносу Казакоў старанна абмяраў і замалёўваў аб'ект, а пасля таго, як імператрыца астыла да бажэнаўскага праекта, ён аднавіў знесеныя сцяну і вежы[7].

Спадчына Казакова ўключае мноства графічных прац — архітэктурных чарцяжоў, гравюр і малюнкаў, у тым ліку «Забаўляльныя будовы на Хадынскім полі ў Маскве» (туш, пяро, 1774—1775; ДНДМА), «Будаўніцтва Пятроўскага палаца» (туш, пяро, 1778; ДНДМА).

Казакоў праявіў сябе і як педагог, арганізаваўшы пры Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтва архітэктурную школу; яго вучнямі былі такія архітэктары, як І. В. Яготаў, А. М. Бакараў, В. І. Бавэ і І. Г. Таманскі. У 1805 годзе школа была ператворана ў Архітэктурнае вучылішча.

Падчас Айчыннай вайны 1812 года сваякі павезлі Мацвея Фёдаравіча з Масквы ў Разань. Там дойлід даведаўся пра пажары Масквы — гэта вестка паскорыла смерць майстра. Казакоў сканаў 26 кастрычніка (7 лістапада) 1812 года ў Разані і быў пахаваны на могілкі (не захаваліся) Разанскага Траецкага манастыра[8].

Яго імем у 1939 годзе была названа былая Гарохаўская вуліца ў Маскве. Таксама яго імем названа былая Дваранская вуліца ў Каломне. У 1959 годзе ў Керчы па ініцыятыве галоўнага архітэктара горада А. Марозава наваствораная вуліца стала насіць імя Казакова ў гонар яго 225-годдзя.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Шматлікія помнікі казакоўскай Масквы моцна пацярпелі падчас пажару 1812 года і былі адноўлены з адыходжаннямі ад першапачатковай задумы архітэктара. Аўтарства Казакова шматлікіх паладыянскіх пабудоў, асабліва пабудаваных па тыпавых праектах па-за межамі Масквы, меркаванае і вельмі спрэчнае (нягледзячы на сцвярджэнні, якія маюцца ў краязнаўчых выданнях).

Прыпісваецца

Зноскі

  1. а б в г Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. а б в Кругасвет — 2000.
  3. Encyclopædia Britannica
  4. У «Рускім біяграфічным слоўніку» А. А. Палаўцова — 1733.
  5. «Казакоў распрацаваў шэраг тыпаў гарадскіх жылых дамоў, „казённых“ (грамадскіх) будынкаў, якія арганізоўвалі вялікія гарадскія прасторы, і шмат у чым вызначылі архітэктурнае аблічча Масквы канца XVIII — пачала XIX стст., маштаб і характар яе далейшай забудовы» (Вялікая савецкая энцыклапедыя).
  6. Потапова 1981, с. 164.
  7. Кашницкий С.  Достоинство не продаётся // Аргументы и факты. — 2011. — № 29 за 20 июля. — С. 47.
  8. Манастыры Разанскай вобласці. Горад Разань Архівавана 21 чэрвеня 2008..
  9. Аб'екты культурнай спадчыны Архівавана 31 студзеня 2012.
  10. Маўзалей у сяле Нікола-Пагарэлым

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Казаков, Матвей Федорович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.М., 1896—1918. — Т. 8. (руск.)
  • Белецкая Е. А. Архитектурные альбомы М. Ф. Казакова. — М., 1956.
  • Бондаренко И. Е. Архитектор Матвей Фёдорович Казаков. 1738—1813. — М.: Изд-во Всесоюзной Академии архитектуры, 1938. — 56 с. — 10 000 экз.
  • Власюк А. И., Каплун А. И., Кипарисова А. А. Казаков. — М., 1957.
  • Михайлова М. Б. Казаков в ряду европейских зодчих — своих современников // Матвей Федорович Казаков и архитектура классицизма / Ред. Н. Ф. Гуляницкий. — М.: РААСН, НИИТАГ, 1996. — С.69—81.
  • Потапова Н. А. М. Ф. Казаков // Зодчие Москвы. — М.: Московский рабочий, 1981. — С. 226—229. — 302 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]