Мікулаш Дзурында
Мікулаш Дзурында Mikuláš Dzurinda | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
30 кастрычніка 1998 — 15 чэрвеня 1999 | |||
Папярэднік | Уладзімір Мечыяр (в.а.) | ||
Пераемнік | Рудольф Шусцер | ||
| |||
30 кастрычніка 1998 — 4 ліпеня 2006 | |||
Папярэднік | Уладзімір Мечыяр | ||
Пераемнік | Роберт Фіца | ||
| |||
з 9 ліпеня 2010 | |||
Папярэднік | Міраслаў Лайчак | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, эканаміст, дыпламат | ||
Нараджэнне | 4 лютага 1955[1][2][3] (65 гадоў) | ||
Сайт | vlada.gov.sk/dzurinda_en/ | ||
Узнагароды | |||
Мікулаш Дзурында (славацк.: Mikuláš Dzurinda; нар. 4 лютага 1955, Спішскі Штрврток, Чэхаславакія) — славацкі палітык, прэм’ер-міністр Славакіі з 30 кастрычніка 1998 да 4 ліпеня 2006, в. а. прэзідэнта Славакіі з 30 кастрычніка 1998 да 15 чэрвеня 1999.
У 1990 годзе стаў адным з заснавальнікаў кансерватыўнага Славацкага дэмакратычнага руху. У 1991 годзе — намеснік міністра транспарта, тэлекамунікацый і пошты. У 1994 годзе — міністр транспарта, тэлекамунікацый і пошты ва ўрадзе Іозефа Мораўчыка. Пасля прыходу да ўлады Уладзіміра Мечыяра перайшоў у апазіцыю.
У 1998 годзе апазіцыйныя партыі перамаглі на выбарах, і Дзурында стаў прэм’ер-міністрам, а таксама выконваў абавязкі прэзідэнта да абрання на гэты пост Рудольфа Шусцера. У 2000 годзе арганізаваў партыю Славацкі дэмакратычны і хрысціянскі саюз. У 2002 годзе — ізноў атрымаў перамогу на выбарах на чале кааліцыі. У 2006 годзе на выбарах партыя Дзурынды заняла друое месца, і пераможца выбараў Роберт Фіца сфарміраваў кааліцыйны ўрад.
9 ліпеня 2010 года заняў пост міністра ўнутраных спраў ва ўрадзе Іветы Радзічавай[4].
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124699707 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Mikulas Dzurinda // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mikuláš Dzurinda // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Будущий кабинет министров почти сформирован
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікулаш Дзурында