Мікіта Віктаравіч Кераліды
| Поўнае імя | Мікіта Віктаравіч Кераліды | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
5 студзеня 2001[1] (25 гадоў) |
|||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Мікіта Кераліды (да 2020 года Мікіта Іванюценка; нар. 5 студзеня 2001, Барысаў) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў сталічны РВАР, пасля чаго летам 2018 года перабраўся ў брэсцкае «Дынама», дзе на працягу двух гадоў выступаў за дублюючы склад (47 матчаў, 2 галы ў першынстве дублёраў). У ліпені 2020 года перайшоў у «Ліду»[2], дзе правёў 4 матчы ў Першай лізе. Пакінуў лідскі клуб па заканчэнні сезона ў лістападзе 2020 года[3].
У красавіку 2021 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі»[4], дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. У пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Маларытай» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды. Гуляў за «Маларыту» да чэрвеня, калі клуб зняўся з Другой лігі.
У ліпені 2022 года зноў далучыўся да «Крумкачоў»[5]. У пачатку 2023 года не трэніраваўся з камандай, у красавіку вярнуўся ў «Крумкачы»[6]. Пакінуў клуб у жніўні 2023 года[7].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2018 (2) | Д2 | Дынама | 11 | 0 | |
| 2019 | Д2 | Дынама | 26 | 1 | |
| 2020 (1) | Д2 | Дынама | 10 | 1 | |
| 2020 | Д2 | Ліда | 4 | 0 | |
| 2021 | Д2 | Крумкачы | 23 | 0 | |
| 2022 (1) | Д3 | Маларыта | 4 | 1 | |
| 2022 (2) | Д3 | Крумкачы | 12 | 0 | |
| 2023 (1) | Д3 | Крумкачы | 7 | 2 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Nikita Ivanyutenko // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/546978
- ↑ "Лида" подписала двух дублеров брестского "Динамо"
- ↑ Четыре игрока покинули "Лиду"
- ↑ Керолиди стал игроком НФК "Крумкачы"
- ↑ Никита Керолиди - игрок «Крумкачоў»
- ↑ Керолиди вернулся в "Крумкачы" (руск.). football.by (29 красавіка 2023). Праверана 1 мая 2023.
- ↑ "Встретимся на трибунах! " - Никита Керолиди покинул "Крумкачы" (руск.). Афіцыйны сайт «Крумкачоў» (3 жніўня 2023). Праверана 7 жніўня 2023.