Мікіта Паўлавіч Кастамараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мікіта Кастамараў
Поўнае імя Мікіта Паўлавіч Кастамараў
Нарадзіўся 29 чэрвеня 1999(1999-06-29)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Макслайн
Нумар 3
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2023 Беларусь Віцебск 39 (3)
2018   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 16 (1)
2019   Беларусь Орша 21 (0)
2021—2022   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 41 (3)
2024— Беларусь Макслайн (Віцебск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2024.

Мікіта Кастамараў (нар. 29 чэрвеня 1999, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага «Макслайна».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2015 года выступаў за дубль «Віцебска», дзе з цягам часу замацаваўся. Сезон 2018 правёў у арэндзе ў «Нафтане», а ў красавіку 2019 года на тых жа ўмовах далучыўся да «Оршы». У складзе гэтых клубаў у Першай лізе трывала выхадзіў у стартавым складзе.

Са студзеня 2020 года, пасля вяртання з арэнды, пачаў трэніравацца з «Віцебскам»[2]. Пачатак сезона 2020 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня стаў гуляць за дубль і прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Гарадзеі» (2:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў канцы сустрэчы. У далейшым да канца сезона на поле ў Вышэйшай лізе не выхадзіў, заставаўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе і гуляў за дубль.

У красавіку 2021 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[3], дзе стаў трывалым іграком стартавага складу, правёў усе 33 матчы ў Першай лізе. У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Віцебск»[4] і неўзабаве падоўжыў кантракт з клубам[5]. У сакавіку 2022 года зноў далучыўся да «Нафтана» на правах арэнды[6]. У ліпені 2022 года быў адкліканы з арэнды ў «Віцебск»[7]. У кастрычніку замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[8]. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[9] і стаў трэніравацца з «Макслайнам», з якім у лютым падпісаў пагадненне[10].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Віцебск Беларусь 4 0
2016 дубль Віцебск Беларусь 13 1
2017 дубль Віцебск Беларусь 22 0
2018 Д2 Нафтан Беларусь 16 1
2019 Д2 Орша Беларусь 21 0
2020 Д1 Віцебск Беларусь 1 0
2021 Д2 Нафтан Беларусь 33 3
2022 (1) Д2 Нафтан Беларусь 8 0
2022 (2) Д1 Віцебск Беларусь 10 0
2023 Д2 Віцебск Беларусь 28 3

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://fc.vitebsk.by/player/kostomarov-nikita/
  2. "Витебск" вышел из отпуска: Гущенко в Казахстане, Вандерсон пока дома, на просмотре семь человек (руск.). football.by (15 студзеня 2020). Праверана 22 лютага 2024.
  3. Футбол. Никита Костомаров на правах аренды будет выступать за "Нафтан" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2021. Праверана 16 красавіка 2021.
  4. Евгений Чернухин: "Межсезонье началось волнительно и трепетно, с небольшой опаской..." (руск.). football.by (24 студзеня 2022). Праверана 22 лютага 2024.
  5. "Витебск" продлил контракт с Костомаровым (руск.). football.by (30 студзеня 2022). Праверана 22 лютага 2024.
  6. "Нафтан" продлил аренду у "Витебска" Никиты Костомарова (руск.). football.by (10 сакавіка 2022). Праверана 22 лютага 2024.
  7. "Витебск" отозвал Костомарова из аренды в "Нафтане" (руск.). football.by (24 ліпеня 2022). Праверана 22 лютага 2024.
  8. "Витебск" продлил контракт с защитником Костомаровым (руск.). football.by (11 студзеня 2023). Праверана 22 лютага 2024.
  9. "Витебск" расстался с защитником (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 22 лютага 2024.
  10. Никита Костомаров стал игроком "Макслайна" (руск.). football.by (21 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.