Перайсці да зместу

Мікіта Віталевіч Супрановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікіта Супрановіч)
Футбол
Мікіта Супрановіч
Поўнае імя Мікіта Віталевіч Супрановіч
Нарадзіўся 27 лютага 2001(2001-02-27)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 80 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Спартак (Кастрама)
Нумар 4
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 4 (0)
2022   Расія Зеніт-2 (Санкт-Пецярбург) 4 (1)
2022   Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 14 (0)
2023   Беларусь Белшына (Бабруйск) 10 (0)
2023— Расія Спартак (Кастрама)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
2021—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 красавіка 2022

Мікіта Супрановіч (нар. 27 лютага 2001, Вілейка) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Спартак» з Кастрамы.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ-2 горада Барысава, з 2018 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, на наступны год трывала замацаваўся ў дублі. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 29 жніўня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (5:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўнай камандай барысаўчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 сакавіка 2021 года ў матчы супраць «Слуцка» (3:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым рэгулярна з’яўляўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе, часам выхадзіў у стартавым складзе.

У студзені 2022 года адправіўся на збор з санкт-пецярбургскім «Зенітам-2», і ў лютым «Зеніт» аформіў арэнду абаронцы ў БАТЭ[3]. За паўгады згуляў за «Зеніт-2» у ФНЛ-2 у чатырох матчах і адзначыўся адным голам. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[4]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе дзяржынскага клуба.

У снежні 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з БАТЭ[5], аднак у студзені 2023 года пачаў шукаць новы клуб. У лютым 2023 года на правах арэнды далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[6], дзе таксама стаў іграком асновы. Пакінуў бабруйскі клуб у ліпені 2023 года[7] і хутка далучыўся да расійскага «Спартака» з Кастрамы[8].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1).

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль БАТЭ Беларусь 8 0
2019 дубль БАТЭ Беларусь 27 1
2020 дубль БАТЭ Беларусь 26 2
2021 Д1 БАТЭ Беларусь 4 0
2021/22 (2) Д3 Зеніт-2 Расія 4 1
2022 (2) Д1 Арсенал Беларусь 14 0
2023 (1) Д1 Белшына Беларусь 10 0