Мінскае гета (серыя афортаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лазар Саулавіч Ран
Мінскае гета. 1962
Тэхніка афорт
Galerie Neue Meister[d]

Мінскае гета — серыя афортаў Лазара Рана, прысвечаная Мінскаму гета і яго вязням. Захоўваецца ў калекцыі Дрэздэнскай карціннай галерэі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1950-х Лазар Ран пачаў серыю афортаў «Мінскае гета» і працаваў над ёй доўга і скрупулёзна. З аднаго боку вельмі складаная тэхніка патрабавала дакладнасці, а з іншай — тэма гэтага цыклу была настолькі асабістай, што кожная праца нараджалася ў пакутах. На серыю «Мінскае гета» ў Рана пайшло 20 гадоў. Афіцыйна пазначаецца, што даты стварэння серыі 1962—1972 гады[1].

У 1979 годзе пры садзейнічанні нямецкай мастачкі Леа Грундзік альбом гэтых гравюр быў набыты Дрэздэнскай карціннай галерэяй  (руск.).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сам мастак гэтага не сцвярджаў, але імаверна, што на выявах серыі сустракаюцца партрэты яго маці, жонкі, сястры і трох дзяцей, якія загінулі ў Мінскім гета[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цыкл уключае 17 чорна-белых лістоў, выкананых у тэхніцы афорту[2].

Спіс афортаў (няпоўны)[3]:

  • Пекла
  • У маліне
  • Шчасліўчык
  • Звар’яцелая
  • Паэт
  • Філосаф
  • Музыка
  • За калючым дротам
  • Птушкі
  • Ля ямы
  • Ідуць
  • Выратаванне. У партызан
  • Расcтрэл
  • Чакаюць
  • У схроне
  • Хворая маці

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

Серыя афортаў Лазара Рана «Мінскае гета» доўгія гады не экспанавалася на выстаўках. У 1979 пры пасярэдніцтве нямецкага мастака Леа Грундзік альбом гэтых гравюр закупіла Дрэздэнская карцінная галерэя. Толькі ў 1991 годзе афорты былі паказаны на выстаўцы ў Палацы культуры тонкасуконнага камбіната імя Ц. Я. Кісялёва. Пасля гэтага у канцы 90-х гадоў, мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн зноў экспанавала гэтыя творы ў сваёй галерэі «Брама»[4].

У ліпені 2014 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі ў Мінску працавала выстаўка, прысвечаная памяці Мінскага гета. Экспазіцыя складалася з мастацкіх работ Лазара Рана, прадстаўленых калекцыянерам Андрэем Філатавым, а таксама з экспанатаў Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]