Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі
Заснаваны 2002
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Веры Харужай, 28, Мінск, Беларусь
Наведвальнікі
  • 1 000 чал.
jewishmuseum.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі — музей у Мінску, створаны для захавання і даследавання гісторыі і культуры беларускіх яўрэяў.

Музей быў заснаваны навукоўцамі-энтузіястамі ў красавіку 2002 года пры падтрымцы габрэяў Беларусі і Прадстаўніцтва Джойнта у Рэспубліцы Беларусь[1]. Уключаны ў спіс музеяў Мінска[2][3]. Тут сабрана больш за 10 тысяч экспанатаў, дакументаў, матэрыялаў і фатаграфій, якія ілюструюць шматвяковую гісторыю беларускіх габрэяў[4][5].

Дырэктар музея з моманту заснавання — да красавіка 2012 года — кандыдат гістарычных навук Іна Паўлаўна Герасімава. З траўня 2012 года да лютага 2019 года дырэктарам музея быў Вадзім Мікалаевіч Акапян, а з сакавіка 2019 года да сакавіка 2021 года[6] — Юлія Міхайлаўна Мікалуцкая.

Выставы і экспазіцыі[правіць | правіць зыходнік]

Толькі да 2012 года ў музеі было праведзена больш за 40 выставак, якія маюць навукова-даследчае значэнне[7]. Многія з іх упершыню экспанаваліся не толькі ў Беларусі, але і ў свеце — такія як «Чалавек і лёс», «Я — з гета», «Яўрэйскі супраціў у Беларусі. 1941—1944 гг.», «Яўрэйскі тэатр у Беларусі ў XX ст.», «Сінагогі Беларусі ўчора і сёння» (якая ўключае больш за 30 карцін Наліваева А. А.), выставы, прысвечаныя гісторыі Мінскага гета. Многія з іх дэманстраваліся не толькі ў Мінску, але і ў многіх беларускіх гарадах.

Выставы «Яўрэйскі тэатр у Беларусі» і «Яўрэйскія пісьменнікі ў творчасці мастака Лазара Рана»[8] былі паказаны ў Маскве ў 2007—2010 гады па просьбе Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі па мастацтве.

Музей практыкуе перасоўныя выставы, якія праводзіліся ў Магілёве, Гомелі, Бабруйску[9], Пінске і іншых гарадах.

Праграмы музея[правіць | правіць зыходнік]

Выстава «Беларускія сінагогі і рабіны»

Музей ажыццяўляе больш за 15 праграм навукова-даследчага, асветніцкага і адукацыйнага характару, якія ахопліваюць розныя тэмы гісторыі і культуры беларускіх яўрэяў з XVIII стагоддзя па сённяшні дзень. У іх бяруць удзел члены яўрэйскай абшчыны рэспублікі, навучэнцы і настаўнікі агульнаадукацыйных школ і ВНУ, выхадцы з Беларусі, якія жывуць у краінах СНД, Ізраіль, Ізраілі, ЗША, Германія, Германіі.

Авігдор Ліберман (справа), дырэктар музея Іна Герасімава і пасол Дзяржавы Ізраіль Зееў бен Ар’е падчас наведвання музея.
Актрыса Ліза Кудрау падчас наведвання музея.

Найбольш важнымі з’яўляюцца праграмы, звязаныя з увекавечаннем памяці беларускіх яўрэяў, якія загінулі ў Халакост:

  • «Захаваем у памяці твары…» — так называецца праграма, мэтай якой з’яўляецца збор фатаграфій і дакументаў тых, хто загінуў у гета, на франтах вайны, у партызанскіх атрадах[10][11].
  • «Гісторыя гета гарадоў і мястэчак Беларусі»[12].
  • «Гісторыя сям’і — гісторыя народа». Гісторыя кожнай габрэйскай сям’і дазваляе ўзнавіць шматвяковую гісторыю беларускага габрэйства праз гісторыю канкрэтнай сям’і.
  • «Праведнікі народаў свету» — праграма, якая дазваляе шукаць выратавальнікаў габрэяў і іх нашчадкаў для аднаўлення справядлівасці — прысваення звання «Праведнік сусвету Беларусі». Па ўяўленнях музея гэтае ганаровае званне атрымалі дзясяткі чалавек.
  • «Гісторыя габрэйскіх абшчын гарадоў і мястэчак Беларусі». Гэтая праграма дазваляе захаваць для наступных пакаленняў гісторыю і сучаснае развіццё абшчыны беларускіх габрэяў.

Іншыя праграмы:

  • «Вялікія імёны» — збор і вывучэнне біяграфій і творчай спадчыны вядомых грамадска-палітычных дзеячаў, прадстаўнікоў культуры і мастацтва — выхадцаў з асяроддзя беларускага габрэйства.
  • «Яўрэйскія жанчыны на пераломе эпох» — збор і вывучэнне біяграфій вядомых жанчын-габрэек, якія ўнеслі значны ўклад у эканоміку, палітыку, навуку і культуру Беларусі.
  • «Яўрэйская культура і мастацтва яўрэяў Беларусі». У рамках гэтай праграмы музей даследуе і збірае матэрыялы, якія характарызуюць гістарычнае развіццё культурнай спадчыны беларускага яўрэйства.
  • «Беларускія сінагогі і рабіны».
  • «Яўрэйскі тэатр на ідыш у Беларусі». Гэтая праграма дазволіла сабраць вялікі і ўнікальны матэрыял, на аснове якога была арганізавана выстава, якая з поспехам прайшла ў Мінску і ў Маскве (у Дзяржаўнай бібліятэцы па мастацтве).

Супрацоўніцтва з іншымі музеямі[правіць | правіць зыходнік]

Музей актыўна супрацоўнічае з многімі найбуйнейшымі рэспубліканскімі і замежнымі музеямі. Асабліва актыўнае супрацоўніцтва вядзецца з інстытутам Яд ва-Шэм у Іерусаліме. Пры каардынацыі музея за 2008—2010 гады было сабрана каля 15 000 імёнаў габрэяў, забітых у гады Халакосту, для перадачы ў мемарыяла Яд ва-Шэм.

З «Музеем гісторыі яўрэяў Польшчы» (Варшава) вядзецца сумесная работа па вывучэнні культурнай спадчыны яўрэяў Беларусі.

Музей дапамагае іншым музеям Беларусі арганізоўваць экспазыцыі, прысьвечаныя гісторыі габрэяў Беларусі. Напрыклад, у музеі Мірскага замка пры актыўнай дапамозе музея была створана экспазіцыя, прысвечаная гета ў перыяд Другой сусветнай вайны, якое знаходзілася падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі гэтага замка.

Навуковыя даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Музей рэгулярна публікуе матэрыялы навуковых даследванняў. За гады яго існавання сумесна з рознымі навуковымі ўстановамі рэспублікі былі выдадзены 8 кніг, некаторыя з якіх перакладзены на нямецкую і англійскую мовы.

У кнізе «Праведнікі народаў сусвету Беларусі» (2003 год) упершыню былі прадстаўлены ўсе дадзеныя аб тых, хто ратаваў габрэяў у гады Катастрофы еўрапейскага яўрэйства. Спісы яўрэяў-партызан апублікаваны ў кнізе «Усталі мы плячом да пляча. Яўрэі ў партызанскім руху Беларусі. 1941—1944 гг.» (2005).

Вялікі рэзананс у чытачоў выклікала кніга «Калі словы крычаць і плачуць…», дзе апублікаваныя дзённікі 1943—1946 гадоў былых вязняў Мінскага гета, партызан — маці і дачкі Брук. Да 65-годдзя з дня знішчэння Мінскага гета выйшла кніга «Выжыць — подзвіг» (2008 год), у якой апублікаваны ўспаміны былых вязняў Мінскага гета і дакументы аб Мінскім гета з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

У 2010 годзе сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь была выдадзена кніга дакументаў і матэрыялаў «Сведчаць каты. Знішчэнне яўрэяў на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1941—1944 гг.» У ёй прадстаўлены архіўныя дакументы аб знішчэнні яўрэяў і апублікаваны спіс месцаў масавых забойстваў яўрэяў на ўсёй тэрыторыі рэспублікі з указаннем колькасці забітых, даты расстрэлу і дакументальнай крыніцы, адкуль была ўзятая гэтая інфармацыя.

Узаемадзеянне з моладдзю[правіць | правіць зыходнік]

Музэй праводзіць вялікую працу з настаўнікамі і навучэнцамі агульнаадукацыйных школ па тэме Халакосту і гісторыі габрэяў Беларусі. Сумесна з Грамадскім аб’яднаннем «Рэспубліканскі фонд „Халакост“» у 2003 і 2008 годзе былі праведзены рэспубліканскія конкурсы сярод настаўнікаў, навучэнцаў, студэнтаў і выкладчыкаў на тэму: «Халакост. Гісторыя і сучаснасць. Урокі талерантнасці», у якіх удзельнічала звыш 2000 чалавек з розных гарадоў і вёсак Беларусі.

Разам з моладдзю з розных яўрэйскіх арганізацый музей удзельнічае ў маладзёжных праграмах адукацыйна-асветніцкага характару.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]