Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн
руск.: Лариса Давидовна Финкельштейн
Larisa Finkelshtein Photo by Eugeny Kolchev.jpg
Ларыса Фінкельштэйн. Фота Яўгена Колчава
Дата нараджэння

13 жніўня 1950(1950-08-13) (67 гадоў)

Месца нараджэння

Іашкар-Ала, Марыйская АССР
РСФСР

Грамадзянства

Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь

Навуковая сфера

мастацтвазнаўства

Месца працы

аўтарская канцэптуальная галерэя «Брама»

Альма-матар

БДУ

Навуковы кіраўнік

Л. С. Абецэдарскі

Сайт:

minsk2000.to/brama/

Commons-logo.svg Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн на Вікісховішчы

Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн (13 жніўня 1950, Іашкар-Ала, Марыйская АССР) — беларускі і расійскі мастацтвазнаўца, арт-крытык, галерыст, куратар выставак сучаснага мастацтва, экспадызайнер, педагог Вышэйшай школы, калекцыянер. Аўтар і вядучая рубрык на радыё і ў друкаваных выданнях, заснавальнік першай беларускай галерэі — Аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі «Брама». Аўтар канцэпцыі і арт-дырэктар галерэі «Брама». Член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага Саюза дызайнераў, Беларускага Саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, член Міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў АІС (Масква)[1]. Жыве і працуе ў Мінску.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і адэскіх інжынераў, эвакуіраваўшых час Вялікай Айчыннай вайны завод «КІНАП» з Адэсы ў Іашкар-Алу. Сям'я пераязджала па месцы прызначэння бацькі: Іашкар-Ала, Адэса, Загорск, Ізюм, Мінск, Алма-Ата, Мінск.

У 1968 годзе паступіла на нямецкае аддзяленне гістарычнага факультэта КазДУ(руск.) бел. ў Алма-Аце. У 1969 годзе перавялася ў БДУ, у Мінск, які скончыла ў 1973 годзе па спецыяльнасці «Гісторыя», «Гісторыя мастацтва». Выкладчыкамі яе былі Л. С. Абецэдарскі і І. Б. Элентух.

З'яўляецца спецыялістам у галіне сучаснага беларускага мастацтва:

  • Дэкаратыўнае мастацтва ХХ—ХХI стагоддзяў
  • Беларускі авангард 1970—90 гадоў ХХ стагоддзя
  • Беларускае мастацтва на стыку станковага і дэкаратыўнага ХХ—ХХI стагоддзяў
  • Тэорыя мастацтва
  • Мастацкая крытыка
  • Габрэі — мастакі і персанажы ў беларускім мастацтве. Упершыню ў Беларусі пачала цыкл выстаў, прысвечаных мастакам-габрэям у мастацтве Беларусі і яўрэйскай тэматыцы ў творчасці беларускіх аўтараў.

Пачатак прафесійнай дзейнасці (1973 год) супаў з адкрыццём першай выставачнай залы сучаснага мастацтва ў рэспубліцы — «Палаца мастацтваў» — Дырэкцыі выстаў Саюза мастакоў БССР. Працавала там да ліквідацыі Дырэкцыі выстаў у 1991 годзе. У гэтым жа годзе стварыла сваю Аўтарскую некамерцыйную канцэптуальную галерэю «Брама».

У 1992—2002 — выкладчык аўтарскага спецкурса па мастацтвазнаўству ў Ліцэі БДУ.

У 1999—2001 — дацэнт кафедры мастацтвазнаўства Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.

У 2003—2006 — Вядучы мастацтвазнаўца праекта «Інтэрнэт-Інтранэт тэхналогій» Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

З 2006 года — дацэнт кафедры культуралогіі факультэта міжнародных адносін БДУ.

З'яўлялася старшынёй беларускага журы Сусветнага конкурсу «Дзеці свету малююць Іерусалім» (Мінск, 2000), журы Рэспубліканскага конкурсу дыпломных работ мастацкіх ВНУ Беларусі «Арт-сесія» (Віцебск, 1999), членам пастаяннай Рэспубліканскай камісіі па прысуджэнні і пацвярджэнню звання «Народны калектыў» . Пастаянны рэцэнзент дыпломных работ выпускнікоў мастацкіх факультэтаў і ВНУ (Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў, Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Культуры і Мастацтва, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка, Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава). Упершыню ўвяла ў лексікон мастацтвазнаўства паняцце «філасофская кераміка». Аўтар ідэі I Беларускага рэспубліканскага пленэра «аб'ёмнага тэкстылю» (2012), Рэспубліканскай мастацкай выставы «Разумны метал» (2014).

Арт-праекты[правіць | правіць зыходнік]

  • У «Браме» толькі жанчыны... (1993, у рамках II Міжнароднага фестывалю жаночага кіно ў Мінску, кінатэатр «Масква»)
  • «Чатыры боку колеру» (1995, у рамках III Міжнароднага фестывалю жаночага кіно ў Мінску, кінатэатр «Масква»)
  • «Ад Марка Шагала — у Мінулае і Сучаснасць. XIX - XX стагоддзе» (1993, Палац мастацтва, Мінск)
  • «Гутаркі з Шагалам... Перад зачыненымі дзвярыма на I Міжнародны Шагалаўскі пленэр». Міжнародная выстаўка 1994. Галерэя «Брама» ў галерэі «Alter ego».
  • «25-ы кадр» — на фестывалях постсавецкага кіно «Лістапад-94» і «Лістапад-98» (кінатэатр «Кастрычнік», Мінск)
  • «Лікі пустыні». Перформанс да 3000-годдзя Іерусаліма (1996, Нацыянальны акадэмічны рускі драматычны тэатр імя М. Горкага)
  • «Брама... з канца тысячагоддзя». Сумесны праект з Еўрапейскім гуманітарным універсітэце «Тerra Inkognito Belarus» (1999, Нацыянальная бібліятэка Беларусі)
  • Пленэр штогадовай «Летняй акадэміі для студэнтаў Еўропы» (Carpe dremе, 1999)
  • «Фактура» — Рэспубліканская выстаўка (2005, Нацыянальная бібліятэка РБ)
  • I Рэспубліканскі пленэр аб'ёмнага тэкстылю «Метафары і метамарфозы» — Мінск, Палац мастацтваў (2012)
  • II Рэспубліканскі пленэр тэкстыльнай скульптуры «Гульні з дажджом» — Мінск, Палац мастацтва (2013)
  • «Гульні з дажджом» — выстаўка па выніках II Рэспубліканскага пленэра тэкстыльнай скульптуры ў рамках праекта Беларускага Саюза мастакоў да Чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску «АренаБелАрт»
  • «Разумны метал» — Рэспубліканская мастацкая выстаўка (2014, Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, галерэя «Лабірынт»)

Галерэя «Брама» ўдзельнічала ў наступных міжнародных выставах:[правіць | правіць зыходнік]

  • «Арт-Міф — 2» — Маскоўская міжнародная выстаўка-кірмаш (галерэй), 1991, Масква, Манеж, Цэнтральная выставачная зала
  • «Дыяспара» (СНД), 1992. Масква, Цэнтральны Дом Мастака
  • Праект «Интэрдызайн» — 1996, 1997, 2001, 2004, Мінск, НВЦ
  • Выстаўка аб'ёмнага тэкстылю «Кінематограф... Сярэднявечча» — 19-й мінскі Міжнародны кінафестываль «Лістапад». Мінск, Палац мастацтва (2013)

Аўтарскія радыёрубрыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Вігвам мастацтваў» — аўтарская штотыднёвая рубрыка на I канале Нацыянальнага беларускага радыё і ў часопісе «Рыа». 1993—2003 гады
  • «Квартал мастакоў» — аўтарская штотыднёвая паўгадзінная рубрыка ў прамым эфіры на канале «Культура» Нацыянальнага радыё
  • «Ларыса Фінкельштэйн і яе госць» — аўтарская штотыднёвая паўгадзінная рубрыка ў прамым эфіры на канале «Культура» Нацыянальнага радыё (2003—2007)

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Мастацтва вакол нас» — аўтарская рубрыка ў часопісе «Адукацыя і выхаванне» (1992—1993)
  • «З мінулага і сучаснасці айчыннага мастацтва» — аўтарская рубрыка ў часопісе «Асновы мастацтва» (1995—2000)
  • «У мастацтва няма правінцыі» — уступны артыкул да альбома «500 узнагарод у 20 краінах» (Юныя мастакі Дзяржынска)
  • «Le Gobelin de Bielorussie» — Deuxieme triennale internationale de tournai // 1993, Tournai en Belgidue. s. 15—16
  • «Кантынент без межаў» // Альбом-манаграфія. Мн., «Алфавіт». 1996. с. 2—47
  • «Ізраіль Басаў» Альбом-манаграфія. Мн., 2001
  • «Вы маглі б жыць у Луўры?» // Зборнік артыкулаў «Паклон табе, Іерусалім» Мн., 1996. Стр.69—75
  • «Кераміка. Людміла і Валерый Кавальчук ». Альбом-манаграфія. Мінск. 1997

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]