Мінскі форум
Мінскі форум — штогадовая міжнародная канферэнцыя па Беларусі, прысвечанае пытаннем палітыкі, эканомікі і грамадства. На мерапрыемстве разглядаюцца працэсы палітычных, эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў у Беларусі, а таксама адносіны з суседнімі краінамі. Форум заснаваны ў 1997 годзе Райнерам Лінднерам. Галоўны арганізатар — Нямецка-беларускае таварыства.
Партнёрамі па супрацоўніцтве Мінскага форуму з’яўляюцца Фонд імя Фрыдрыха Эберта, Фонд імя Конрада Адэнаўэра, Фонд нямецка-польскага супрацоўніцтва, Рабочая група па Беларусі, Беларуская суполка «Разам», Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS), Беларускі моладзевы хаб, Еўрапейская Радыя для Беларусі і іншыя[1].
Канферэнцыя праводзілася ў лістападзе ў Мінску, але на фоне пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе яна прайшла ў анлайн-фармаце[2]. У наступныя гады форум праводзіўся ў Вільнюсе, Варшаве, Бруселі і Берліне[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Minsk Forum(нявызн.). Праверана 31 ліпеня 2023.
- ↑ Minsk Forum sucht Wege aus der Krise(нявызн.). Праверана 21 жніўня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- „Was ist das Minsk Forum?“ (Deutsch-belarussische Gesellschaft)