Мін Юйчжэнь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мін Юйчжэнь
кіт.: 明玉珍
Нараджэнне 1331
Смерць 1366
Месца пахавання
Бацька Q11087796?
Жонка Empress Peng[d]
Дзеці Мін Шэн
Званне генерал арміі[d]

Мін Юйчжэнь (кіт. 明玉珍, піньінь Míng Yùzhēn, 2 кастрычніка 1329 — 17 сакавіка 1366) — лідар сялянскага паўстання, заснавальнік дзяржавы Вялікае Ся  (руск.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мін Юйчжэнь нарадзіўся на тэрыторыі Суйчжоу правінцыі Хубэй у сялянскай сям’і. У 1353 годзе далучыўся да паўстанцкіх "войскаў у чырвоных павязках"пад кіраўніцтвам Сюй Шоухуэя, якія стварылі дзяржаву Цяньвань. У 1357 годзе ён адправіўся з войскам на захад уверх па плыні Янцзы і адваяваў у мангольскіх уладаў правінцыю Сычуань, дзе стаў, фактычна, незалежным кіраўніком, працягваючы фармальна падпарадкоўвацца Сюй Шоухуэю. Калі пасля смерці Сюй Шоухуэя Чэнь Юлян у 1360 годзе абвясціў стварэнне дзяржавы Хань, Мін Юйчжэнь адмовіўся яго прызнаваць і ўзяў сабе тытул «князь Луншу» (隴蜀王). У 1362 Мін Юйчжэнь абвясціў сябе імператарам дзяржавы Ся. Мін Юйчжэнь паспрабаваў пашырыць сваю дзяржаву за кошт утрымання манголамі правінцыі Юньнань, але паколькі паход быў ажыццёўлены малымі сіламі і апынуўся дрэнна спланаваны, то пацярпеў няўдачу. Пасля гэтага ён адмовіўся ад ваенных прадпрыемстваў і засяродзіўся на ўмацаванні сваёй дзяржавы. У 1366 Мін Юйчжэнь памёр, і на трон узышоў яго сын Мін Шэн.

Зноскі