Мірскі замак ва ўласнасці Святаполк-Мірскіх
Мірскі замак ва ўласнасці Святаполк-Мірскіх — гістарычны перыяд Мірскага замка, калі ім з 1891 па 1939 валодалі Святаполк-Мірскія.
Набыццё замка Мікалаем Іванавічам Святаполк-Мірскім
[правіць | правіць зыходнік]Непасрэднай нагодай к набыццю замка было прыняцце расійскага закона 1887 года, па якому замежныя грамадзяне валодаць землямі на тэрыторыі Расійскай Імперыі не маглі. Таму дачка Марыя Гагенлоэ-Шылінгфюрст, уладальніца замка, быўшы іншаземкай, вымушана была прадаваць сваі зямлі, у тым ліку і Мірскі замак[1].
Распродажы маёмасці Вітгенштэйнаў выклікалі небывалы ажыятаж сярод рускай арыстакратыі. У 1891 годзе гэтыя землі і замак купляе наказны казачы атаман Войска Данскога, герой Русска-турэцкай вайны князь Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі. Маёнтак агульнай плошчай у 8993 га абышоўся князю ў вялізную суму ў 414 тысяч рублёў срэбрам. Гэта былі немалыя грошы нават для рускага генерала: князь у год атрымліваў ледзь менш 9000 рублёў срэбрам. Княжай сям'і для гэтага здабытка прыйшлося закласці ў зямельныя банкі амаль усю сваю нерухомасць у Наўгародскай і Падольскай губернях[2].
Як відаць, князя прыцягнула сугучча назвы мястэчка з яго прозвішчам, а таксама імкненне "акультурыць тытул", выкарыстоўваўшы гэтае супадзенне. Да Мірскага замка продкі Святаполк-Мірскія стаўлення не мелі, хоць лічыліся дваранамі Мінскай губерні[3]. Мірскія лічылі, што назва іх роду паходзіць ад Міру, таму Мікалай Святаполк-Мірскі планаваў менавіта Мір зрабіць радавым гняздом сям'і[4].
Мірскі замак ва ўласнасці Мікалая Іванавіча і Клеапатры Святаполк-Мірскіх
[правіць | правіць зыходнік]Новы ўладальнік замка не стаў аднаўляць помнік, для свайго пражывання ён пабудаваў новы палац з усходняга боку ад замка, які згарэў у 1914 годзе.
Палац будуецца ў формах неакласіцызму: каменны двухпавярховы сядзібны дом з афіцынай, за домам знаходзіўся спіртзавод, з іншага боку лядоўня. Перад домам закладваецца траўнік з прыпаднятым пад'язным кругам, які захаваўся ў наш час. Дом па кутах афармляецца туямі і групамі бэзу, уздоўж будынка высаджаны конскія каштаны[5]. Паміж новым палацам і замкам быў створаны пейзажны парк англійскага тыпу, з поўдня і паўднёвага ўсходу на месцы зарослых вадаёмаў у 1898 годзе была выкапана новая сажалка, для чаго з гэтага боку былі скапаны бастыённыя ўмацаванні. Пры гэтым рослы на гэтым месцы яблыневы сад бязлітасна высеклі як раз у перыяд красавання. У парку побач з паўночна-усходнім земляным бастыёнам у 1910-х гадах пабудавалі радавую капліцу-пахавальню Святаполк-Мірскіх[6]. Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі памёр тут жа ў сваім маёнтку Замір'е ў ноч з 14 на 15 ліпеня 1898 года ва ўзросце 65 гадоў[7].
Валоданні князя сперша перайшлі ў пажыццёвае валоданне жонкі, княгіні Клеапатры Міхайлаўны Святаполк-Мірскай, якая ў завяшчанні 1904 года запісала замак разам маёнкам свайму сыну князю Міхаілу Мікалаевічу Святаполк-Мірскаму[8].
У гэты час узрастае цікавасць да Мірскага замка як да помніка старажытнай культуры. У 1915 годзе ў шостым томе "Старажытнасцей" (рус. "Древностей") з'явіўся артыкул Ю. Ядкоўскага пра замак у Міры з вялікай колькасцю фотаздымкаў, малюнкаў і абмерных чарцяжоў. Артыкул Ядкоўскага сыграў важную ролю не толькі ў навуковым знаёмстве з помнікам архітэктуры, але і ў ратаванні яго ад далейшых разбурэнняў. Аўтар, быццам мімаходзь, адзначае, што "нельга нават марыць аб яго захаванні, таму што Мірскі замак знаходзіцца зараз у руках князя М. М. Святаполк-Мірскага, які ўжо вёў перамовы аб продажы замкавай цэглы"[9].
Мірскі замак ва ўласнасці Міхаіла Мікалаевіча Святаполк-Мірскага
[правіць | правіць зыходнік]Новы ўладальнік замка Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі служыў да гэтага ў пасольстве Расіі ў Лондане. Ён прыняў рашэнне аднаўляць не згарэлы ў 1914 годзе новы палац, а стары замак. Зараз цяжка вызначыць матывы, якія кіраваўся стары князь: у яго не было прамых спадчыннікаў, не хапала і дастатковых вольных сродкаў, а для іх атрымання зблізу замка на месцы ранейшага бровара быў пабудаваны спіртзавод[10]. Працы па аднаўленні Мірскага замка пачаліся ў 1922 годзе і працягваліся 16 гадоў. За гэты час была адрамантавана частка ўсходняга корпуса палаца і дзве паўднёвыя вежы.
Першапачаткова асноўныя працы сканцэнтраваліся на рамонце знешніх элементаў — да 1928 г. майстры ўставілі вокны і дзверы, пакрылі дахоўкай частку палаца. За перыяд 1922—1929 гадоў была поўнасцю адноўлена паўднёва-заходняя вежа, муроўка сцен усходняга корпуса палаца. Але потым пачалася Вялікая дэпрэсія, не стала хапаць сродкаў, не было дзе набыць будаўнічы матэрыял. З 1934 па 1939 было адноўлена пяць пралётаў усходняга крыла палаца і дзве вежы: паўднёва-ўсходнюю і частку паўночна-заходняй[11].
З усіх залаў, спраектаваных варшаўскім архітэктарам Тэадорам Буршам, атрымалася завяршыць толькі Слановую (там планавалі зрабіць камін, упрыгожаны разьбянымі постацямі сланоў[12]). Астатнія пакоі імкнуліся забяспечыць неабходнымі побытавымі выгодамі: была падведзена вада і электрычнасць, працавала каналізацыя і тэлефон, якія былі рэдкасцю па тых часах[13].
Увогулле, аднаўлялі замак па-свойму. Параўнанне праектных матэрыялаў з іх рэалізацыяй паказвае, што выканаўцы хіба што натхняліся распрацаванымі чарцяжамі, само ж ажыццяўленне аўтарскіх задум было далёкім ад літаральнага. Канчатковы вынік - хутчэй адлюстраванне іх пераасэнсавання мясцовым майстрам Янам Пушкарскім[10]. Так, доўга не маглі вырашыць, як закрыць праломы ва ўсходняй сцяне, пакуль сын кіраўніка, студэнт-архітэктар Стэфан Пысевіч, не прапанаваў уладкаваць тут вітую лесвіцу з гаўбцом. Дагэтуль наведвальнікі замка з цяжкасцю адрозніваюць сцены ўсходаў, названымі «сходамі Стэфана», ад старажытных сцен замка. Падобным чынам з'явіліся ў замку новыя сцены, усходы, вокны і гаўбцы[14]. На паўднёвай вонкавай замкавай сцяне быў уладкованы невялікі гаўбечак, які стаў для князя любімым месцам адзіноты[15].
Разам з тым ацалелыя фрагменты і руіны замка ўпершыню разглядаліся як культурная каштоўнасць[16].
Па апісанням сучаснікаў князь Міхаіл быў сівабароды стары мужчына гадоў пад 70, апрануты ў белы палатняны піджак з тканіны хатняга вырабу, бадзёры і здаровы. Аднойчы на пытанне, што мяркуе ён рабіць для адбудовы замка, адказаў: "Замак — гэта руіна, і другой руінай з'яўляюся я. Работы па адбудове замка вяду ўжо 17 гадоў, за якія аднавіў 4 вежы і некалькі палацавых пакояў. Мае фінансавыя магчымасці дазваляюць аднаўляць па пакою ў год. Пабываўшы ў мяне ў гасцях, прэзідэнт Польшчы (Ігнат Масціцкі) сказаў, што хто будуе — не памірае. Выходзіць, што я доўга буду жыць"[17].
Да 1939 года былі адбудаваны частка ўсходняга палацавага корпуса, паўднева-заходняя і тынкаваная вежы[18].
Мірскі замак ва ўласнасці Аляксандра Дзмітрыевіча Святаполк-Мірскага
[правіць | правіць зыходнік]Князь Міхаіл не меў сем'і і нашчадкаў, у 1937 годзе ён усынавіў пляменніка Аляксандра Дзмітрыевіча, юрыста па прафесіі, якому пасля смерці ў 1938 годзе ў Варшаве князя Міхаіла Мікалаевіча, перайшоў Мір. Александр, маючы румынскі пашпарт, каб атрымаць польскае грамадзянства ў 1938 годзе ажаніўся з полькай, 22-гадовай шляхцянкай Кацярынай Бнін-Бнінскай. З надыходам на землі Заходняй Беларусі Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года яны былі арыштаваны, але дзякуючы дыпламатычным сувязям пазбеглі высылцы ў Сібір[19].
З 17 верасня 1939 года замак становіцца ўласнасцю дзяржавы.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 67-68
- ↑ Надежда Усова. Наказной атаман... с. 145
- ↑ Надежда Усова. Наказной атаман... с. 146
- ↑ Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 68
- ↑ Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с.90
- ↑ Дмитрий Бубновский. История создания… с.31
- ↑ Надежда Усова. Наказной атаман... с. 147
- ↑ Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с.69
- ↑ Калнін В.В. Мірскі замак. с. 113
- ↑ а б Дмитрий Бубновский. История создания… с. 32
- ↑ Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.151
- ↑ Шишигина-Потоцкая К.Я. Замки Мирский и Несвижский. с.19
- ↑ Хілімонаў В. А. Мірскія былі. с.14
- ↑ Калнин В. В. Мирский замок. с. 34
- ↑ Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с.95
- ↑ Дмитрий Бубновский. История создания… с. 33
- ↑ Хілімонаў В. А. Мірскія былі. с.14-15
- ↑ Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 44
- ↑ Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 69-70
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Иодковский И. Замок в Мире // Древности. — М., 1915.
- Калнін В. В. Мірскі замак. — Мн., 2002.
- Хілімонаў В. А. Мірскія былі: Гіст. нарыс. — Мн.: Полымя, 1990. — 53 с.: іл. ISBN 5—345—00128—6.
- Ткачев М. А. Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Мн.: Беларусь, 2002.-200 с.: ил. ISBN 985-07-0418-7.
- Калнин В. В. Мирский замок.— Мн.: Полымя, 1986.— 63 с., ил.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т.10).
- Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р на. — Ми. Ураджай, 2000.—645 с.; іл. ISBN 985-04-0347-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
- Шишигина-Потоцкая К.Я. Замки Мирский и Несвижский = The castles of Mir and Nesvizh /К. Я. Шишигина-Потоцкая. - 2-е изд. - Барановичи: Баранов, укрупн. тип., 2003. - 48 с. ISBN 985-6676-35-5.
- Ольга Новицкая, Людмила Прокопенко. Княжеская церковь-усыпальница в Мире. (К 100-летнему юбилею). Рэстаўрацыя Мірскага замка. Праблема захавання прыроднага культурнага ландшафтаў : навукова-практычная канферэнцыя, г. п. Мір, 6 чэрвеня 2010 г. / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Замкавы комплекс «Мір» ; навук. рэд. А. А. Ярашэвіч. — Нясвіж : Нясвіжская ўзбуйненая друкарня імя С. Буднага, 2012. — 96 с. ISBN 978-985-6796-77-0.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік/Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Л—Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11 -0549-2.
- Надежда Усова. Наказной атаман Войска Донского князь Николай Святополк-Мирский (1833—1898) — первый владелец Мира из рода Святополк-Мирских. Материалы к биографии. Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі: Рэсп. навук.-практ. канф., 16 чэрвеня 2007 г., г. п. Мір Гродзен. вобл. / Навук. рэд. А. У. Карпенка. — Мн.: ТАА «Бел- прынт», 2008. — 168 с.: іл. ISBN 978-985-459-114-8
- Дмитрий Бубновский. «На скрыжаванні ўсіх шляхоў..." История создания мирского замка. Архитектура и строительство. № 2/2012. Март-Апрель 2012.
- Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. Кореличский район / А. Т. Федорук. - Минск : Беларусь, 2013. — 174 с. : ил.— (Серия «Старинные усадьбы Беларуси»). ISBN 978-985-01-1006-0.
- Калнін В. В. Мірскі замак = The Mir Castle/В. В. Калнін;пер. На англ. мову А. І. Казека. Мастак К. У. Хацяноўскі. – 2-ое выданне. Мн.:Беларусь, 2005. – 159 с.:іл. ISBN 985-01-0589-5
- Бутэвіч А. І. Таямніцы Мірскага замка: Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам. Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. - 2011. - 128с. ISBN 978-985-6994-61-9