Міс Свету

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чжан Цылін, Міс Свету — 2007

Міс Свету (англ.: Miss World) — міжнародны конкурс прыгажосці, які праводзіцца штогод. Адзін з самых прэстыжных конкурсаў прыгажосці ў свеце, нараўне з конкурсамі «Міс Сусвет» і «Міс Зямля».

Гісторыя конкурсу[правіць | правіць зыходнік]

Конкурс «Міс Свету» з'явіўся ў Вялікабрытаніі дзякуючы Эрыку Морлі ў 1951 годзе. З 2000 года, яго жонка, Джулія Морлі, сустаршыня шоу.

Нараўне са сваім конкурсамі-канкурэнтамі «Міс Сусвет» і «Міс Зямля», гэтае шоу з'яўляецца адным з самых вядомых конкурсаў прыгажосці ў свеце. Тэлешоу фіналу конкурса з'яўляецца найбуйнейшым у свеце, аўдыторыя ўключае гледачоў больш чым у 200 краінах.

«Міс Свету» першапачаткова быў арганізаваны як фестываль-конкурс бікіні і зваўся «Міс Свету» прэсай. Першапачаткова ён быў запланаваны як разавае мерапрыемства. Пазнаўшы аб шоў «Міс Сусвет», Морлі вырашыў зрабіць шоў штогадовым.

Апазіцыя на нашэнне бікіні прывяла да іх замены больш сціплымі купальнікамі пасля першага конкурсу. У 1959 годзе Бі-бі-сі пачаў вяшчанне конкурсу. Папулярнасць шоу вырасла са з'яўленнем тэлебачання.

У 1980-х гадоў, у шоу дадалі тэсты інтэлекту і асобы. Тым не менш, конкурс разглядаецца як старамодны і даволі палітычна некарэктны ў сваёй роднай Брытаніі.

Традыцыйна «Міс Свету» жыве ў Лондане адзін год.

Пераможцы конкурсу[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе тытул атрымала Айшварыя Рай, а ў 2000 годзе — Прыянка Чопра. Пяць разоў за ўсю гісторыю конкурсу пераможцамі станавіліся прадстаўніцы Індыі і Венесуэлы.

Год Міс Свету Краіна Месца правядзення
2008 Ксенія Сухінава Сцяг Расіі Яганэсбург, ПАР
2007 Чжан Цылін Сцяг Кітая Санья, Кітай
2006 Таццяна Кучарова Сцяг Чэхіі Варшава, Польшча
2005 Унір Бірна Вілялмсдоцір Сцяг Ісландыі Санья, Кітай
2004 Марыя Юлія Мантыла Сцяг Перу Санья, Кітай
2003 Разана Дэвідсан Сцяг Ірландыі Санья, Кітай
2002 Азра Акін Сцяг Турцыі Лондан, Вялікабрытанія
2001 Агбані Дарэджа Сцяг Нігерыі Сан-Сіці, ПАР
2000 Прыянка Чопра Сцяг Індыі Лондан, Вялікабрытанія
1999 Юкта Мукні Сцяг Індыі Лондан, Вялікабрытанія
1998 Лінор Абаржыл Сцяг Ізраіля Мае, Сейшэльскія астравы

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]