Міхалоў (Брагінскі раён)
Вёска
Міхалоў
|
Міхало́ў[1] — былая[2] вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Дублінскага сельсавета.
За 11 км на поўдзень ад Брагіна, 40 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галіне Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Хойнікі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1873 годзе вялікія вясковыя зямельныя надзелы былі ў валоданні купца I-й гільдыі Канапліна, затым графа Юдзіцкага.
У 1930 годзе 150 га землі. У 1932 годзе арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «Запаветы Леніна» (цэнтр — вёска Ясені).
У 1938 годзе ў вёску пераселены жыхары цяпер не існага мястэчка Рэпішча.
У складзе Спярыжскага сельсавета[1], з 2005 — Дублінскага сельсавета[3].
У 2005 годзе вёска выключана з даных ўліку населеных пунктаў[2].
Драўляныя дамы сядзібнага тыпу размяшчаліся ўздоўж прасёлкавай дарогі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1908 год — 17 двароў, 129 жыхароў. Побач быў фальварак, 1 двор, 10 жыхароў.
- 1930 год — 20 двароў.
- 1959 год — 138 жыхароў (паводле перапісу).
- 1999 год — 3 гаспадаркі, 5 жыхароў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 113).
- ↑ а б Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 18 марта 2005 года № 159 "О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района".
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632 с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх