Перайсці да зместу

Міхал Валовіч (пам. 1817)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Валовіч
цівун бяржанскі[d]
староста хвейданскі[d]

Смерць 1817[1]
Род Валовічы
Бацька Юзаф Валовіч[1]
Маці Магдалена з Міхневічаў[d]
Жонка Марыяна з Дзялынскіх[d][1]

Міхал Валовіч (? — 1817) — вялікалітоўскі ўраднік.

Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Валовіча і Магдалены з Міхневічаў.

Цівун бяржанскі і староста хвяйданскі ў 1781 годзе. Магчыма, яго датычыць запіс 1765 года ў кнізе Брацтва Св. Міхала Анёла Ахоўніка пры езуіцкім касцёле ў Горадні: «MD Michael Wollowicz».

Памёр без нашчадкаў у 1817 годзе.

У шлюбе з Марыянай Дзялынскай з 18 сакавіка 1781 года. Першым шлюб Марыяны з князем Антоніем Сулкоўскім быў скасаваны.

  1. а б в Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. ЯнушкевічМн.: 2014. — С. 132. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1