Міхал Вітаноўскі
| Міхал Вітаноўскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
| Равіч | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | каля 1784 | ||||||
| Смерць |
24 ліпеня 1843 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Вітаноўскія[d] | ||||||
| Бацька | Ян Вітаноўскі[d] | ||||||
| Жонка | Ганна Сакалоўская[d] | ||||||
| Дзеці | Ганна Вітаноўская[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Член у | |||||||
| Цывільны чын | правадзейны стацкі саветнік | ||||||
Міхал (Міхаіл Іванавіч) Вітаноўскі (польск.: Michał Witanowski, руск.: Михаил Иванович Витановский) — дзяржаўны службовец, памешчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Вітаноўскіх герба «Равіч». Сын Яна Вітаноўскага. Меў брата Дамініка[1].
На службе з 1806 года[2]. У 1812 г. — генеральны сакратар французскай адміністрацыі Гродзенскага павета. У 1817—1819 г. — сакратар Гродзенскага дваранскага сходу. У 1826 г. — чыноўнік 8-га класа, камісарыяцкі камісіянер у канцылярыі грамадзянскіх спраў царэвіча Канстанціна Паўлавіча[1].
Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, 2-і дазорца ў 1818, 1-ы дазорца ў 1819; намесны майстар у 1820, па дазволу Нясвіжскага малога капітула ўведзены ў 4-ю ст. у 1821. Ганаровы сябра масонскай ложы «Вузел еднасці» ў Навагрудку, масон 4-й ст. у 1821. Ганаровы сябра масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820—1821. Сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы ў 1819, масон 4-й ст. у 1820[1].
Правадзейны стацкі саветнік з 1840 года[2]. У 1836—1843 гадах займаў пасаду аўгустоўскага грамадзянскага губернатара[3].
Прыехаў з Сувалкаў у Варшаву на лячэнне, дзе і памёр 24 ліпеня 1843 г. у доме Вернера па вул. Длуга, 544. 26 ліпеня 1843 г. пахаваны ў касцёле Капуцынаў[4].
Апошні ўладальнік маёнтка Савіцкія ў Кобрынскім павеце, пасля яго смерці ў 1853[5] годзе маёнтак перайшоў ва ўласнасць Антонія Задарноўскага[6].
Зноскі
- 1 2 3 Швед 2007.
- 1 2 С. В. Волков. Высшее чиновничество Российской империи. Краткий словарь Архівавана 7 снежня 2021.
- ↑ Andrzej Matusiewicz. Prezesi Komisji Województwa Augustowskiego i gubernatorzy cywilni augustowscy w latach 1816—1866
- ↑ A. Tyszka, Nekrologi Kuriera Warszawskiego
- ↑ Магчыма, дата памылковая, бо некралогу брата Дамініка, які памёр 2 сакавіка 1848, былы аўгустоўскі губернатар адзначаны як памерлы
- ↑ Sawickie (Białoruś) czyli utracone dziedzictwo
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Вітаноўскі Міхал Янавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.