Міхал Гедройц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхал Гедройц
Michał Giedrojc. Міхал Гедройц.jpg
POL COA Giedroyć.svg
Герб «Гіпацэнтаўр»
 
Адукацыя
Дзейнасць святар
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 1420[1]
Смерць 4 мая 1485
Пахаванне
Дынастыя Род Гедройцаў

Слуга Божы Міхал Гедройц (каля 1420 — 1485) — каталіцкі манах, па смерці зваўся блаславёным. У Вялікім Княстве Літоўскім культ М. Гедройца падтрымліваўся прадстаўнікамі роду Гедройцаў і кляштарам у Відзінішках. У наш час ідзе працэс яго беатыфікацыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міхал Гедройц

З княжацкага роду Гедройцаў герба «Кітаўрас», сын Юрыя.

У Быстрыцы ўступіў у ордэн аўгусцінаў (братоў ад Пакуты Св. Мучанікаў), потым жыў у кляштары таго ж закона ў Кракаве. У 14611465 гадах навучаўся ў Кракаўскай акадэміі, дзе атрымаў ступень бакалаўра (1465).

Нягледзячы на фізічную нямогласць (кульгавасць), быў сакрысціянінам касцёла Св. Марка ў Кракаве. Набыў вядомасць набожным, аскетычным ладам жыцця, лічыўся прадказальнікам і цудатворцам[2].

Пахаваны ў касцёле Св. Марка, дзе ў наш час дзейнічае прысвечаны яму музей.

Зноскі

  1. Michał Giedroyć // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]