Перайсці да зместу

Міхал Лопат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Лопат
Герб «Лопат»
Герб «Лопат»
Вялікі абозны літоўскі
1776 — 1781
Папярэднік Юзаф Юдзіцкі
Пераемнік Міхал Ян Борх

Род Лопаты
Бацька Станіслаў Лопат
Маці Марыяна Стрыбэль
Жонка Ганна Часноўская
Кацярына Мараўская
Дзеці Адам, Ігнацы
Член у
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава

Міхал Лопат, таксама Міхал Лопат-Быкоўскі  — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Паходзіў з роду Лопатаў-Быкоўскіх герба «Лопат», быў сынам стражніка польнага літоўскага Станіслава і Марыяны Стрыбэль. Быў жанаты двойчы: з Ганнай Часноўскай і Кацярынай Мараўскай, меў дзяцей — Адама і Ігнацыя Лопатаў.

У 1775 рашэннем Падзелавага сойму атрымаў Бабруйскае староства ў 50-гадовую эмфітэўзу. Староста бабруйскі. У 1776 пасол на сойм ад Старадубскага павета, у 1778 — ад Ваўкавыскага. Абозны вялікі літоўскі ў 17761781. У 17781780 дэпутат Пастаяннай Рады, у 17871789 маршалак Трыбуналу ВКЛ. Спрычыніўся да стварэння Канстытуцыі 3 мая. Падчас вайны з Расіяй у 1792 падпісаў разам з 130 прадстаўнікамі новагародскай шляхты зварот да караля, дзе выказваў сваю вернасць і гатоўнасць працягваць барацьбу.

Дарадца Таргавіцкай канфедэрацыі Новагародскага павету. Пасол ад павета на Гарадзенскі сойм 1793. Атрымаўшы падтрымку прадстаўніка Расіі Якаба Сіверса, увайшоў у склад соймавай дэпутацыі для заключэння паразумення адносна падзелаў з Расійскай імперыяй і Прускім каралеўствам.

За сваю дзейнасць на Падзелавым сойме падазраваўся ў данасіцельстве Восіпу Ігельстрому. У сакавіку 1794 быў моцна збіты кіем у Новагародку. За колькі дзён да пачатку паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі, каб пазбегнуць арышту інсургентамі, здолеў уцячы.

Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы. Пасведчаны каля 1815 года. Памочнік правяраючага архітэктара і масон 3-й ступені ў 1818, 2-і сцюарт і масон 4-й ступені ў 1820. Член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 4-й ступені ў 1820 годзе[1].

Узнагароджаны Ордэнам Белага Арла і Ордэнам Святога Станіслава.

Зноскі