Міхал Стафан Аскерка
Выгляд
Міхал Стафан Аскерка | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
12 верасня 1712 |
Смерць | 1780 |
Род | Аскеркі |
Бацька | Антоні Аскерка |
Маці | Ганна з Грабоўскіх[d] |
Веравызнанне | кальвінізм і каталіцтва |
Адукацыя |
Міхал Стафан Аскерка (1712 — 1780) — дарадца прускага караля.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Са шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа» зменены, сын Антонія.
Воляй маці ахрышчаны паводле кальвінскага абраду. З 1721 года вучыўся ў Караляўцы і Берліне. Каб уратаваць бацьку ад смяротнага прысуду, перайшоў у каталіцтва. Пасля 1736 года вярнуўся ў кальвінізм, выехаў у Прусію, набыў маёнтак каля Берліна і стаў дарадцам прускага караля Фрыдрыха II.
Выдаў эканамічны трактат «Неабавязковы план дзеля найхутчэйшага асваення пусткавых земляў у Брандэнбургскай марцы» («Unmaftgeblicher Plan wegen baldigen Besetzung derer wiisten contribuablen Hufen in der Chur Marek Brandenburg», Бернбург, 1762, беларускі пераклад Мн., 1995)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Аскеркі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.