Міхась Бахар
Міхась Бахар | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 2007 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Міхась Бахар (17 кастрычніка 1929, в. Сцюдзёнка, Вілейскі раён, Мінская вобласць — 11 лютага 2007, Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Летам 1944 г. разам з бацькамі выехаў на эміграцыю. Пасля капітуляцыі Германіі апынуліся ў французскай акупацыйнай зоне Германіі. Вучыўся ў расійскай гімназіі ў Штутгарце. У ЗША з 1951 года. Напачатку паводле кантракту Бахары працавалі ў штаце Місісіпі на фермерскай гаспадарцы. У Місісіпі Міхась скончыў універсітэт з дыпломам інжынера-электрыка (1959 г.). Пазней сям'я Бахараў пераехала ў Ёнкерс (штат Нью-Ёрк), а Міхась пасля шлюбу з Любоўю Урыўскай у 1961 годзе пераехаў у Саўт-Рывер. Браў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, быў членам рэдкалегіі часопіса «Беларуская моладзь», належаў да Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі (БККА) (у 1980-я г. віцэ-старшыня), парафіі Св. Еўфрасінні Полацкай, узначальваў Беларуска-амерыканскі культурны цэнтр. Дзякуючы яго старанню саўт-рыверская грамада атрымала ў канцы 1960-х г. за мінімальную плату зямельны ўчастак пад пабудову новай царквы і Грамадскага цэнтру. Быў скарбнікам акруговай арганізацыі Рэспубліканскай партыі, належаў да Амерыканскай асацыяцыі інжынераў-электрыкаў. Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рыверы.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Бахар, М. Мастацкая выстаўка / М.Бахар // Беларуская думка. — 1994. — № 39. — С. 30 — 31.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., [12] с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16). — С. 395—396.
- М. С. [Сенька, Міхась]. С.п. Міхась Бахар (17.10.1929 — 11.2.2007) / М. С. // Беларуская думка. — 2007. — № 58. — Чэрвень. — С. 42.
- Асобы
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце (1920—1940)
- Памерлі 11 лютага
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Саўт-Рыверы
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы
- Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
- Постаці беларускай эміграцыі
- Палітыкі Беларусі
- Нарадзіліся ў Вілейскім раёне