Міхаіл Абрамавіч Зораў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Абрамавіч Зораў
Дата нараджэння: 1903(1903)
Дата смерці: 28 ліпеня 1942(1942-07-28)
Месца смерці: Мінскае гета
Прафесія: акцёр
рэжысёр
Узнагароды: Заслужаны артыст БССР

Міхаіл Абрамавіч Зораў (сапр. Штоклянд; 1903 — 28 ліпеня 1942, Мінскае гета) — беларускі акцёр і рэжысёр. Заслужаны артыст БССР (1938).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сцэнічную дзейнасць пачаў у расійскіх тэатрах. З 1926 акцёр, потым рэжысёр БДТ-1 (тэатр імя Я.Купалы). Крытыка адзначала тонкі псіхалагізм Зорава, яго вобразам уласцівы інтэлектуальна-лагічны пачатак у спалучэнні з лірычнасцю і эмацыянальнасцю. Найбольш вядомыя ролі: Войшалак («Вір» Я.Рамановіча), Камісар («Мяцеж» паводле Дз. Фурманава), Евель Цывін («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Платон Крэчат (аднайм. п'еса А.Карнейчука). Як рэжысёр здзейсніў пастаноўкі: «Лён» Е.Міровіча (1931, разам з аўтарам), «Працяг будзе» А.Бруштэйна (1934), «Музыканцкая каманда» Д.Дэля (1936), «Платон Крэчат» (1936), «Апошнія» М.Горкага (1937), «Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча (1938). У 1941 мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра юнага гледача. Пачатак вайны застаў у Мінску. Змешчаны акупацыйнай адміністрацыяй у Мінскае гета, дзе і загінуў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2