Яўген Сцяпанавіч Рамановіч
Яўген Сцяпанавіч Рамановіч | |
---|---|
![]() Паштовая марка Беларусі, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Я. С. Рамановіча | |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 1979 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | драматург, перакладчык, пісьменнік, акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды | |
![]() |
Яўген Сцяпанавіч Рамановіч (21 студзеня 1905, Мінск — 25 лютага 1979, там жа) — беларускі савецкі драматург, празаік, перакладчык, тэатральны дзеяч, тэатразнавец. Заслужаны артыст БССР (1944).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1922—1924 навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Адначасова з вучобай пачаў працаваць акцёрам (1922—1931) ў Мінскім гарадскім тэатры (пасля 1-й Беларускі тэатр, а цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), якому прысвяціў больш за 25 гадоў.
У 1931—1948 г. — загадчык літаратурнай часткі тэатра.
Драматургія[правіць | правіць зыходнік]
Я. С. Рамановіч — аўтар п'ес:
- «Кантракт, альбо Усё добра будзе» (1924)
- «Вір» (1926)
- «Крывая аблона» (1929),
- «Наклонная плоскость» (1929)
- «Мост» (1929)
- «Камни на дороге» (1931)
- «Полещуки» (1944)
- «Товарищ Андрей» (1944)
П'есы Раманавіча, прысвечаныя фарміраванню характару ў працэсе сацыялістычнай стваральнай працы, перавыхаванню старой інтэлігенцыі, якая становіцца ў шэрагі будаўнікоў новага жыцця, барацьбе беларускіх партызан супраць фашысцкіх акупантаў, ішлі на сцэнах тэатраў РСФСР і УССР.
Лібрэта[правіць | правіць зыходнік]
Я. Рамановічу належаць оперныя і балетныя лібрэта:
- опер «У пушчах Палесся» (1939), «Дзяўчына з Палесся» («Алеся») (разам з П. Броўкам, 1953)
- балетаў «Падстаўная нявеста» (1958) і «Мара» (1961).
Займаўся даследаваннямі гісторыі беларускага тэатра.
Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар кніг пра Тэатр імя Янкі Купалы — «Першы тэатр» (1946), пра творчасць Барыса Платонава — «Народны артыст СССР Б. В. Платонаў» (1954), «Людзі і маскі» (1977), артыкулаў пра тэатральнае мастацтва БССР. У 1974 годзе выдаў зборнік успамінаў пра беларускіх пісьменнікаў «Знаёмыя сілуэты».
Пераклаў на беларускую мову п'есы класікаў Максіма Горкага, Льва Талстога, Аляксандра Астроўскага, Канстанціна Транёва , Аляксандра Афінагенава , Аляксандра Карнейчука .
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- У 2005 г. поштай Беларусі была выпушчаная паштовая картка з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Я. С. Рамановіча».
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Яўген Сцяпанавіч Рамановіч на Вікісховішчы |
---|
- Нарадзіліся 21 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 25 лютага
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі БДУ
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Нарадзіліся 21 студзеня
- Драматургі СССР
- Акцёры Беларусі
- Акцёры СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Драматургі Беларусі
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову