Міхаіл Антонавіч Плужнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Антонавіч Плужнік
Дата нараджэння 10 (23) верасня 1914[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 ліпеня 1976(1976-07-29) (61 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у

Міхаіл Антонавіч Плужнік (10 (23) верасня 1914, в. Шасцярня, Днепрапятроўская вобласць, Украіна — 29 ліпеня 1976) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 (23) верасня 1914 года ў вёсцы Шасцярня. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся ў 1931—1935 гадах у Нікалаеўскім мастацкім вучылішчы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1951 года[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1971 года[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у станковым жывапісе ў жанры лірычнага пейзажа. Асноўныя творы: палотны «У вярхоўях Нёмана», «Адліга», «Спее жыта», «Бабіна лета», «Яблыні цвітуць», «Каля млына», «Сакавік», «Нёманскія далі», «ЗімаўГродна», «Калгасны статак», «Ля сівога Нёмана»[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі[2].

Зноскі

  1. Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  2. а б в г Плужнік Міхаіл Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Плужнік Міхаіл Антонавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]