Міхаіл Арцёмавіч Бухтуеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Арцёмавіч Бухтуеў
Дата нараджэння 23 лістапада 1925(1925-11-23)
Месца нараджэння пас. Карагаш, Таджынскі раён цяпер Рэспубліка Тыва, Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка
Дата смерці 25 чэрвеня 1944(1944-06-25) (18 гадоў)
Месца смерці станцыя Чорныя Брады
Акцябрскі раён, Flag of the Byelorussian Soviet Socialist Republic.svg Беларуская ССР[1]
Месца пахавання
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Бранятанкавыя войскі
Гады службы 19431944
Званне гвардыі Шаблон:РСЧА, Сяржант
Часць 15-я гвардзейская танкавая брыгада
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Міхаіл Арцёмавіч Бухтуеў (23 лістапада 1925, пас. Карагаш, Таджынскі раён — 25 чэрвеня 1944, станцыя Чорныя Брады, Акцябрскі раён) — Герой Савецкага Саюза (22.08.1944), механік-кіроўца 15-й гвардзейскай Рэчыцкай танкавай брыгады, гвардыі сяржант. Здзейсніў першы і адзіны ў гісторыі войнаў танкавы таран бронецягніка[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Бухтуеў нарадзіўся ў сям'і рабочага. Член УЛКСМ. Міхаіл скончыў 7 класаў школы ў горадзе Кызыле. Па заканчэнні школы Міхаіл працаваў на залатой капальні, замяніўшы бацьку, які пайшоў на фронт.

Служба ў арміі[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Бухтуеў прызваны ў войска ў 1943 годзе. Скончыў школу па падрыхтоўцы танкістаў у Чалябінскай вобласці. Прысвоена званне сяржанта. Для праходжання службы сяржант М. Бухтуеў прыбывае на 1-ы Беларускі фронт, у склад 15-й танкавай брыгады на пасаду механіка-кіроўцы танка Т-34. Бухтуеў уваходзіць у экіпаж лейтэнанта Д. Камарова(руск.) бел.].

24 чэрвеня 1944 года, пасля магутнай авіяцыйнай і артылерыйскай падрыхтоўкі, 65-я армія перайшла ў наступленне і прарвала варожую абарону. Прарыў лініі ворага праходзіў пры ўдзеле 1-га гвардзейскага танкавага корпуса, у склад якога ўваходзіла 15-я гвардзейская танкавая брыгада. Савецкія танкісты пераламалі супраціў праціўніка, прарвалі абарону і паглыбіліся на 20 кіламетраў. У першы дзень наступлення, танк Камарова і Бухтуева першым уварваўся ў в. Тумараўку і нанёс удар па праціўніку. Механік-кіроўца танка сяржант Бухтуеў, па дарозе раздушыў некалькі варожых артылерыйскіх гармат[1].

Подзвіг[правіць | правіць зыходнік]

Выпуск нямецкай хронікі «Die Deutsche Wochenschau» 1943 аб дзеяннях бронецягніка і бронедрызіны супраць савецкіх партызан

На досвітку 25 чэрвеня 1944 года, танкісты 15-й танкавай брыгады працягнулі актыўнае наступленне. Узначальваў атаку танк лейтэнанта Камарова. Пры падыходзе савецкіх танкаў да станцыі Чорныя Брады, Акцябрскга раёна Гомельскай вобласці, нямецкі бронецягнік, які знаходзіўся на станцыі адкрыў актыўны агонь па падыходзячым войскам. Аднак танкісты працягвалі прасоўвацца наперад, выконваючы пастаўленую задачу па захопу станцыі. У вежу Т-34 трапіў снарад. Параніла зараджаючага гарматы і камандзіра танка Камарова. Перадаўшы параненых санітарам, Камароў і Бухтуеў працягнулі атаку. Танк, раздавіўшы 2 палявыя гарматы і знішчыўшы некалькі адзінак пяхоты ворага, уварваўся на станцыю. У гэты момант у Т-34 патрапіў яшчэ адзін варожы снарад. Танк быў ахоплены агнём, заканчваліся снарады. Бронецягнік ворага працягваў весці агонь па наступаўшым савецкім войскам.

Камандзір танка лейтэнант Камароў загадвае ісці на таран фашысцкага бронецягніка. На вялікай хуткасці, сяржант Бухтуеў накіраваў падпалены танк на бронецягнік. Тры платформы бронецягніка, з гарматамі і кулямётамі, былі скінутыя з рэек. Бронецягнік фашыстаў быў выведзены з бою[1]. Міхаіл Бухтуеў геройскі загінуў у гэтым баі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 жніўня 1944 года, за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства, гвардыі сяржанту Міхаілу Арцем'евічу Бухтуеву было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пахаваны каля станцыі Чорныя Брады, пасля ўзбуйнення воінскіх пахаванняў яго прах быў перанесены ў брацкую магілу ў вёсцы Пратасы.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Бухтуев Михаил Артемьевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 94. — 737 с.
  2. Міхаіл Арцёмавіч Бухтуеў на сайце «Героі краіны»
  3. Октябрьский районный исполнительный комитет — Памятные места / Район / Русская версия