Міхаіл Валер’евіч Зуй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Зуй
Дата нараджэння: 4 красавіка 1981(1981-04-04) (38 гадоў)
Месца нараджэння: горад Мінск, Беларусь
Адукацыя:
Прафесія: акцёр
Тэатр: Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

Міхаіл Валер'евіч Зуй (4 красавіка 1981, Мінск, Беларусь) — беларускі акцёр і музыкант.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно” (курс народнага артыста Беларусі В.М.Раеўскага). Працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з 2002 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Тэатральная[правіць | правіць зыходнік]

Ролі ў тэатры:

  • Мікіта («Ажаніцца – не журыцца» бр.Далецкіх, М.Чарота)
  • Вен («Налу» Я.Русакевіч, В.Любецкага)
  • Эйбл («Уваходзіць свабодны чалавек» Т.Стопарда)
  • Казачнік («Снежная каралева» Я.Шварца)
  • Спадарожнік («Мы і ЯНО» паводле А.Аверчанкі)
  • Пётр («Маці» К.Чапэка)
  • Янка («Сны аб Беларусі» паводле У.Караткевіча і Янкі Купалы)
  • Грышка («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча)
  • Андрэй Андрэевіч Нюнін («Вяселле» паводле А.Чэхава)
  • Доўлці («Translations» Б.Фрыла)
  • Немец («Не мой» паводле А.Адамовіча)
  • Крэцкі («Офіс» І.Лаўзунд)
  • Коўлмэн Конар («Самотны захад» М.МакДонаха)
  • Ткач («Ноч на Каляды» паводле М. Гогаля)
  • Вялікі Клаўс («Лістапад. Андэрсен» паводле А.Паповай)

Музычная[правіць | правіць зыходнік]

У 2005-2010 удзельнік гурта Дзецідзяцей (гітара, бэк-вакал, тэксты і інш). З 2011 удзельнічае ў гурце ili-ili.